Концерты

Epolets

17 апреля 2016

Beer&Wine

Минск, ул. Кульман, 9

Справки: тут+375 25 913 38 76.

Вход: 80 000 – 120 000 руб.

Epolets

Адэскі гурт Epolets, які стаў адным з фіналістаў папулярнага ўкраінскага шоў «X-фактар», прэзентуе ў Беларусі свой новы альбом «Cult». Прэзентацыі адбудуцца ў 5 гарадах Беларусі, у тым ліку ў Мінску 17 красавіка ў фармаце сольнага канцэрта ў бары Beer&Wine.

Epolets – украінскі рок-гурт, быў створаны ў 2012 годзе ў Адэсе. Музыкі выконваюць песні на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Самі яны лічаць, што іх творчасць – спалучэнне некалькіх пакаленняў рок-культур: дыска 70-х, хард-рок 80-х, гранж 90-х.

Epolets пачыналі як калектыў, які ў роднай Адэсе прыходзілі паслухаць 100 чалавек. Цяпер яны легка збіраюць тысячныя пляцоўкі па ўсёй краіне. Восенню 2015 года адбыўся паспяховы тур каманды па гарадах Украіны: Кіеў, Адэса, Днепрапятроўск, Львоў, Тэрнопаль і інш. Epolets – самы запатрабаваны малады гурт на фестывалях Украіны. Падчас фестывальнага сезона 2015 года музыкі выступалі на 18 фестывалях, сярод якіх AtlasWeekend, «Файнемісто», Respublica, «Бандэрштат», «Стопудівка», Woodstock і інш. Акрамя гэтага, прымалі ўдзел у фестывалях у Польшчы і Беларусі.

Моцны гук, выбухная энергетыка, пранікнёныя тэксты і запамінальныя мелодыі – тое, за што іх любяць тысячы прыхільнікаў. Канцэрты Epolets нязменна праходзяць па ўсіх правілах сапраўднага рок-шоў.