Узыходжанне на Траецкую Гару (16+)
10 марта 2020
СПРАВКИ: здесь
ВХОД: 8 рублей
Усіх жадаючых запрашаюць на экскурсію па Траецкай гары. Так-так, не па прадмесцю, а менавіта па гары. Сучаснае Траецкае – гэта толькі маленькая частачка вялікага і бурлівага прадмесця Мінска, якое здаўна насіла назву Траецкая гара.
На самым версе гары ляжала кірмашовая плошча, ад якой разбягаліся ўніз вуліцы з цэрквамі, касцёламі, манастырамі, драўлянымі і цаглянымі домікамі. Шмат што з гэтага ўжо знікла, але штосьці з былой велічы яшчэ можна ўбачыць, калі добра прыгледзіцца.
Вядзе экскурсавод Цімафей Акудовіч. Падчас шпацыру вы даведаецеся:
- Што ў Траецкім прадмесці – сапраўдны гістарычны помнік, а што – навабуд?
- Чаму немцы змяшчалі выяву тэатра Оперы і Балета на свае паштоўкі пад час вайны?
- Пракляцце Трэцяга Дома Саветаў.
- Што ў Мінску нагадвае пра месца нараджэння Максіма Багдановіча?
- Што аб’ядноўвае ўніятаў і Міністэрства абароны Беларусі?
Месца сустрэчы: каля помніка Язэпу Драздовічу. (вул. М. Багдановіча, 1).