Другое

Экскурсия по местам иконы Божьей Матери Минской (14+)

29 августа 2020

Свято-Духов собор

Минск, ул. Кирилла и Мефодия, 3

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 8 руб., нужна регистрация

 

Экскурсия по местам иконы Божьей Матери Минской (14+)

Вось ужо больш за 500 год наш горад жыве пад апекай гэтага старадаўняга абраза, які зараз захоўваецца ў кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа.

Напэўна кожны мінчук ведае легенду пра з’яўленне цудадзейнага абраза ў Мінску. У далёкім 1500 годзе ён прыплыў да нас з Кіева па Свіслачы супраць цячэння. Але ці ведаеце вы што было далей? А далей былі сапраўдныя прыгоды.

Абраз пераносілі з царквы ў царкву, судзіліся за яго, дзялілі паміж канфесіямі, хавалі ад ворагаў.. І ўвесь гэты час нашыя продкі прыходзілі да яго ў надзеі на цуда. З іконай звязана шмат цікавых гісторый, але ці не самая інтрыгуючая: ці з’яўляецца легенда пра водную дарогу з Кіева праўдай?

Дзіўным чынам большая частка тых храмаў і будынкаў з якімі звязаная гісторыя мінскага абраза захаваліся да сённяшняга дня. І мы запрашаем вас на пешаходную экскурсію па гэтых месцах.

Месца сустрэчы: каля кафедральнага сабора Сашэсця Святога Духа.

Важно: не забудьте зарегистрироваться