Early Music Day (0+)
21 марта 2020
Канцэрт будзе толькі ў анлайн фармаце. Глядзіце прамую трансляцыю на YouTube канале Стары Ольса, а таксама на старонцы гурта ў Facebook. Трансляцыя бясплатная і даступная з любой кропкі свету. 21 сакавіка, 19:00 (GMT+3) па беларускім часе.
Важна! У дзень канцэрта зала будзе зачыненая. Калі ласка, заставайцеся дома, глядзіце онлайн і беражыце сябе.
А Вы ведаеце на якіх музычных інструментах ігралі ў сярэднявеччы, калі яшчэ не было гітары і фартэпіяна? Якая музыка была папулярнай 500 гадоў таму на беларускіх землях? Запрашаем паглядзець і паслухаць жывыя галасы старадаўніх інструментаў, а таксама даведацца пра музычныя густы і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага.
Вас запрашаюць на лекцыю-канцэрт гурта “Стары Ольса”да Дня старадаўняй музыкі ў школе мастацтваў “Арт-квартал”.
Дзень старадаўняй музыкі (Early Music Day) адзначаецца 21 сакавіка канцэртамі і фестывалямі па ўсёй Еўропе. Сёлета мы далучаемся да ўсеагульнага святкавання. Будзе пазнавальна і цікава для любога ўзросту.
У праграме:
- экскурс у гісторыю музыкі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу ў Беларусі,
- старадаўнія інструменты,
- творы кампазітараў Рэнесансу і ранняга барока, а таксама творы з нотных зборнікаў 13- 17 стст. у выкананні гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса”.
Зарэзерваваць месца па тэлефонах: (29) 181-68-22, (33) 321-68-22.
“Стары Ольса” - гурт сярэднявечнай музыкі, у мінулым годзе адзначыў 20-годдзе. На рахунку “Стары Ольса” 10 студыйных альбомаў, 3 канцэртных і 1 аўдыёспектакль.
Мэта гурта – найбольш поўная (па-магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага Княства Літоўскага. Дзеля гэтага музыкі выкарыстоўваюць максімальна дакладныя копіі старадаўніх інструментаў: дуда, колавая ліра, гуслі, шалмеі, лютня, цыстра, сурма, рэбек, тромбамарын, барабаны і інш.