Фесты

Дзверы

17 - 20 апреля 2013

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Дзверы

У Мінску - чацвёрты тэатральны фестываль «Дзверы». 

11 пастановак на беларускай мове.

Традыцыйна, на ім выступяць аматарскія i альтэрнатыўныя калектывы са сталіцы і іншых гарадоў Беларусі. У гэтым годзе фестываль прысвечаны беларускай мове, таму ўсе пастаноўкі будуць ісці выключна на ёй, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці драматурга.

Чаму менавіта беларуская? Існуе стэрэатып, што ў тэатральным асяроддзі яна існуе ў якасці архачнай дэкарацыі спектаклей прафесійных тэатраў. Нібы стары маразматычны дзядуля, якога ў сям’і ўсе павінныя паважаць, але ўсур’ёз да яго ніхто не ставіцца. Пакінем гэтае пытанне прафесіяналам. А што жа моладзь? 

Фестываль «Дзверы» спрабуе разглядзець, як суадносяцца беларуская мова і моладзевы тэатр, як яе выкарыстанне ўплывае на вобразнасць і форму аматарскіх спектакляў. Ці патрэбна ўвогуле аматарам звяртацца да роднай мовы? Адказ мы даведаемся напрыканцы красавiка. На базе блога тэатральнага руха «Дзверы» будзе адчыненая дыскусійная пляцоўка, дзе кожны глядач зможа пакінуць сваё меркаванне на гэты конт.

Уваход на кожны з дней мерапрыемства вольны.

Праграма фестывалю

Дзень першы
17 красавіка 2013 года. 
Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

17.45
Эксперыментальны тэатр «ПОка ТАК». Пастаноўка «Словы». 
15 хвілін, рэжысёр С. Кадраў.

18.00
Эксперыментальны тэатр Інстытута журналістыкі БДУ «Галава-нага» — пастаноўка «Кашкiн» (па матывах А. Бахарэвіча «Не кранаючы фігуры»).
20 хвілін, рэжысёр К.Карпіцкая.

18.25
Адэкватны тэатр «вКубе» — эксперыментальная пастаноўка «Сплін». 
40 хвілін, рэжысёр В. Аганісян.

Дзень другі
18 красавіка 2013 года. Вялікая зала мінскага габрэйскага студэнцкага цэнтра «Гілель» (В. Харужай, 28) 

18.30 
Народны тэатр Краснапольскага цэнтра культуры — драма «Зорка над дахам» (па аднаіменнай п'есе Т.Далгавой).
50 хвілін, рэжысёр П. Шэўлякоў.

19.30 
Праект «ТэнСінг» — драма «Сучаснасць» (па матывах твораў Рэя Брэдберы.) 
30 хвілін, рэжысёр В. Пронцкус.

20.15.
Тэатр «Рамонак» (ЦДА ДзіМ «Эўрыка», г.Мінск) — казка «Страшнік Гам» (па п'есе П.Васючэнка). 
30 хвілін, рэжысёр Д.Раманчанка

Дзень трэці. 

19 красавіка 2013 года. Актавая зала 2-га корпуса БДУіР (П. Броўкі, 4).

18.30
Тэатральная студыя «Мелодыя душы» РДК г. Дзятлава — Музыкальная казка «Новы калабок» (па п’есе П. Васючэнка). 
40 хвілін, рэжысер І. Каско.

19.00
Тэатральны калектыў «Зяфір» (Гімназія № 5 г.Гродна) — казка «Янук, рыцар Мятлушкі» (па п’есе Л. Рублеўскай).
30 хвілін, рэжысёр А. Шыплюк.

Дзень чацвёрты
20 красавіка 2013 года. Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 19 г.Мінска (вул. Сухараўская, 24).

14.00. 
Дзіцячы ўзорны музычны тэатр-студыя «Акцэнт» (Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 19 г.Мінска) — музыкальная казка «Пераблытаныя казкі» (па п’есе Г. Аўласенка). 
40 хвілін, рэжысёр Л. Здановіч

15.00
Лялечны тэатр «Дом Сонца» — казка «Казка 4 чараўніц» (па матывах народных казак і апавяданняў У. Караткевіча).
40 хвілін, рэжысёр Г.Савельева

16.00 
Узорны тэатр-студыя «Натхненне» (Гімназія № 15 г. Мінска) — казка «Чортаў скарб» (па матывах казкі У.Караткевіча) 
35 хвілін, рэжысёр Г. Собалева