Аўтар: Сяргей Кавалёў
Жанр: гісторыя кахання і здрады
Рэжысёр: лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Віталь Баркоўскі
Мастак-пастаноўшчык: Алёна Ігруша
Рэжысёр па пластыцы: заслужаны артыст РБ Ігар Сігоў
Балетмайстар: Вольга Скварцова
Музычнае афармленне: Цімур Каліноўскі
Мастак па святле: Сяргей Цыпкін
Працягласць: 1 г. 50 хв.
У цэнтры ўвагі гледачоў – Максім Багдановіч, «замалёўкі» з яго жыцця, узятыя з неапублікаванага раней дзённіка паэта. Якім быў сапраўдны Максім Багдановіч? Чым ён жыў? Пра што марыў? Як уяўляў сабе каханне?
Цікавая драматургічная задума аўтара падзяляе дзеянне на дзве часткі. Першая з іх дэманструе гледачу жыццё паэта, падзеі, пачуцці і перажыванні, якія ён апісваў у сваім інтымным дзённіку. Другая частка знаёміць нас з лёсам гэтага дзённіка і выносіць на паверхню відавочныя адрозненні стаўлення да чалавечых каштоўнасцяў і шчырых, глыбокіх пачуццяў у нашы дні і стагоддзе таму.
Фото: svetlanashpakova.blogspot.com.by