Міжнародны дзень роднай мовы
21 февраля 2017
Справки: тут.
Вход: 5 руб., но нужна регистрация.
«Свята роднай мовы» адбудзецца 21-га лютага ў клубе «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33). З 18.00 да 22.00 для вас будзе прыгатавана шмат цікавостак і сюрпрызаў: паб-квіз, гульнятэка, конкурсы і, канешне, беларуская музыка.
Праграма:
18:00-20:00 — у галоўнай залі пройдзе клубная інтэлектуальная гульня «Грай-квіз». Што такое «Грай-квіз»? У гульні сем тураў рознага кшталту. Якія менавіта — паглядзіце, калі прыйдзеце! Колькасць пытанняў у турах ад дзевяці да трох. Першы тур — самы доўгі, апошні — самы кароткі.
Мы ладзім гэтую гульню таму, што хочам, каб людзі ў Беларусі больш размаўлялі па-беларуску. Калі вы будзеце абмяркоўваць пытанні па-беларуску — наша мова будзе жыць!
18.00-20.00 — у другой залі будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Прастол ВКЛ».
Запіс тут.
20:00-20:15 — прэзентацыя другой часткі кнігі Глеба Лабадзенка і Алесі Літвіноўскай «МОВА НАНОВА: 20 КРОКАЎ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ».
Гэта новыя 20 крокаў (урокаў), якія ўвабралі ў сябе 17 лексічных і граматычных тэм + 3 крокі, прысвечаныя нашым выбітным суайчыннікам: Якубу Коласу, Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Прычым, частку пра Коласа пісалі ягоныя ўнучка і праўнучка — Марыя і Васіліна Міцкевіч! А частку пра Быкава — найлепшы біёграф Быкава Сяргей Шапран!
20:15-22:00 — выступ музычных гуртоў:
— гурт Zanzibar;
— гурт Recha ;
— гурт Znarock.
Увага: абавязковая рэгістрацыя.
Фота: Савецкае Палессе