Другое

Дзень народзінаў Багдановіча (0+)

8 декабря 2019

Литературный музей им. М.Богдановича

Минск, ул. Богдановича, 7а

ДАВЕДКІ: тут.

УВАХОД: вольны, рэгістрацыя.

 

Дзень народзінаў Багдановіча (0+)

9 снежня Беларусь адзначае Дзень народзінаў самага маладога класіка беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча. Знакаміты паэт шмат працаваў на ніве традыцыйнага вершаскладання, але быў адкрыты да эксперыментаў. Сёлета Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе адзначыць Дзень народзінаў Багдановіча ў незвычайным фармаце.

8 снежня, нядзеля

18:00 – ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”
Ларп — ролевая гульня жывога дзеяння, падчас якой удзельнікі паглыбляюцца ў розныя сітуацыі і прымаюць на сябе новыя ролі. “Ларп-фабрика Минск” адмыслова да Дня народзінаў паэта падрыхтавала ларп “Гісторыі з жыцця Максіма”, удзельнікі якога змогуць адчуць сябе родзічам, сябрам, каханай Максіма Багдановіча і нават самім Паэтам. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Рэгістрацыя па спасылцы.

9 снежня, панядзелак

18:00 – адкрыццё выставы “КП-2019” і куратарская экскурсія
Выстава атрымала сваю назву дзякуючы галоўнаму дакументу музея — кнізе паступленняў (скарочана “КП”). Усе музейныя прадметы запісваюцца ў гэтую кнігу. Выстава “КП-2019” — унікальная магчымасць упершыню пабачыць экспанаты, якія з'явіліся ў музеі за апошні год. Сярод іх кніга Паўла Шэйна з этнаграфічнымі запісамі Адама Багдановіча (1893 г.) і ўзоры вышыўкі ад стрыечных сясцёр Максіма Багдановіча.

19:00 – музычная праграма Пятра Клюева на вершы беларускіх паэтаў Пётр Клюеў — музыка, кампазітар, удзельнік гурта ЛСП — заспявае песні на вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і сучасных беларускіх паэтаў.

20:00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (ля Опернага тэатра)