Другое

Дзень культуры народаў ВКЛ

24 июля 2013

Даведкi: тут.

Квiткi: 85 000 руб. - 100 000 руб.

Дзень культуры народаў ВКЛ

24 ліпеня а 17 гадзіне ва ўнутраным дворыке Нацыянальнага мастацкага музея зноў з'яднаюцца чатыры краіны, чатыры культуры, чатыры мовы, чатыры лёсы. 

Вас чакае выстаўка «Партрэты уладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага» (са збораў музеяў Украіны), выстаўка сярэднявечнага адзення, спецыяльнае Радзівілаўскае меню (смачная ежа ды медавуха) ад музейнага арт-кафэ, Горад Майстроў ад Цэнтра народных рамёстваў «Скарбніца».

і... канешне...
супер-мега-канцэрт.

Для Вас будут граць:

Палац (Беларусь)
Гыч Аркестр (Украіна)
Volosi (Польшча)
Aiste Smilgeviciute & SKYLE (Лiтва)