22 лістапада ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў адбудзецца Дзень інтэрактыўнага тэатра. Адзін за адным выступяць тры калектывы, глядач для якіх – не проста назіральнік, а непасрэдны ўдзельнік спектакля.
Расклад выступленняў:
14.30. Уладзімір Галак, інтэрактыўны монаспектакль “Сардэчна вітаю!” .
Ёсць Аранжавы герой. І ёсць чамадан з незвычайным зместам. Што будзе, калі яны сустрэнуцца? А атрымаюцца і дзень нараджэння, і з'яўленне дробных зладзюжак, а камусці нават пашанцуе трапіць проста на сцэне на рамантычнае спатканне! Маленькае хуліганства з гледачом, якое нікога не пакіне абыякавым. Як гэта было раней, глядзіце тут і тут. Працягласць: 30 хвілін.
15.15. Тэатр узаемадзеяння “Moustache”, перформанс «Паштавікі».
Вусатыя паштавікі вельмі любяць дастаўляць лісты і радасць . Але не факт, што яны спыняцца на гэтым... Дастаўцы будзе падлягаць усё, што яны убачаць навакол сябе! Пасля прадстаўлення кожны жадаючы можа бясплатна адправіць паштоўку або ліст. Як гэта было раней, глядзіце тут. Працягласць 30 хвілін.
16.00. Інтэрактыўны вулічны тэатр “42”, перформанс “Апусканне ў дзяцінства”.
Забудзьцеся на тое, што вы ўжо "бальшухі і бальшуны", і якое становішча ў грамадстве вы займаеце. Забудзьцеся на ўсё, што ведаеце. Адчувайце! І вы даведайцеся шмат новага! Пра сябе, пра людзей навокал. Глядзім на свет разам з шырока расплюшчанымі вачыма. Як гэта было раней, глядзіце тут.
Уваход на ўсе спектаклі вольны.
Фота: mousta.by