Другое

Дзень і ноч адкрытых дзвярэй (6+)

19 октября 2019

Институт им.Гете

Минск, ул. В.Хоружей, 25

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Дзень і ноч адкрытых дзвярэй (6+)

Арганізатары падрыхтавалі рознабаковую праграму на ўсе 25 гадзін. Глядзіце, што будзе:

Пачатак а 10-й гадзіне раніцы. У фае адкрыюцца інфастэнды і партнёрскі кніжны кірмаш, згатуюць першыя пачастункі на фудкорце. Ранішні сеанс пілатэсу пачнецца ў канферэнц-залі, а ў бібліятэцы адкрыецца VR-інсталяцыя да 100-годдзя Баўхауса і пачнецца калектыўны і няспынны працэс стварэння спецыяльнага дывана.

У гэты ж час на 4-м паверсе пачнецца прагляд 14-серыйнага фільма «Берлин, Александерплац» Райнэра Вернэра Фасбіндзера. Дзеянне адбываецца ў 1927-1928 гадах. Франц Біберкопф выходзіць з берлінскай турмы Тэгель пасля чатырохгадовага зняволення за забойства сваёй сяброўкі Іды.

У першы час ён адчувае жывёльны страх перад навакольным светам, ад якога ён паспеў адвыкнуць; зямля літаральна сыходзіць у яго з-пад ног. Праз некаторы час, прыйшоўшы ў сябе, ён вырашае стаць сумленным чалавекам і дае сабе слова, што не сыдзе з гэтага шляху.

У фае на 4-м паверсе адкрыецца майстэрня з Хрысцінай Тачылоўскай, дзе дзеці і дарослыя будуць разам будаваць кардонны горад „Створым горад разам!”. А дырэктар Гётэ-Інстытута Якаб Рачак будзе рады вітаць усіх жадаючых у сваім кабінеце на гарбату і сумеснае сэлфі.

У 10:30 пачнуцца кансультацыі для слухачоў курсаў на 4-м паверсе. У 11:30 адкрыецца майстэрня з Ірынай Паповай «Kinderuni» для дзяцей 10-12 гадоў. А 12-й гадзіне ў канферэнц-залі пачнецца даклад і інтэрактыўная гульня з Дар’яй Чумаковай. Гаворка пойдзе аб зялёным ладзе жыцця.

Адначасова з гэтым на пятым паверсе можна будзе задаць 15 пытанняў аб здаровым ладзе жыцця экспертцы і трэнерцы Надзеі Паляковай „15 дзейсных метадаў жыць доўга і якасна”. А на чацвёртым паверсе стартуе першая дэгустацыя моўных курсаў для тых, хто ўжо некалі вывучаў нямецкую мову.

У 12:30 у бібліятэцы прагучаць гісторыі з аўдыёкнігі „Пакатун і Паляжун” – музычна-літаратурная імпрэза „Пакатун і Паляжун” у выкананні Алеся Малчанава. Чытанне будзе суправаджацца музыкай гурта «ZUI».

У 13:30 працягнецца сэсія моўных дэгустацый. На гэты раз для тых, хто наогул ніколі не вывучаў нямецкую мову. А 14-й гадзіне новы выклік для дзяцей – «Дэнсэоке» з Аляксандрам Каралевічам. Хто не любіць танчыць, той зможа паспрабаваць сябе ў элементарным праграмаванні і ўзяць удзел у майстэрні Ірыны Паповай на працэсарах «Calliope mini» (дзеці ва ўзросце ад 10 гадоў).

Для тых, хто з большай ахвотай займаецца вырабам лямцавых цацак, пройдзе адмысловая майстэрня: дзеці змогуць уласна зрабіць з воўны ўпрыгожанні ў выглядзе лісціка дрэва Гётэ гінкга білоба. Даведацца пра ўнікальны „Гінкга-лабірынт” і пра тое, як дрэва Гётэ прыжылася ў Беларусі, можна будзе ў канферэнц-залі ў Алекса Жаранасека. А на пятым паверсе дырэктар зноў пачне збіраць гасцей на гарбату і сэлфі.

У 15:00 гутарка пойдзе пра зялёны лад жыцця. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута экперыментальнай батанікі ім. В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Касцюкевіч распавядзе пра біаэнергетычныя вёскі і паразважае, ці можа Беларусь карыстацца вопытам ФРГ „Біяэнергетычныя вёскі: досвед ФРГ для Беларусі?”.

У 15:30 пачнуцца адразу два пробныя ўрокі моўных курсаў для падлеткаў – для тых, хто лічыць сябе зусім 0,0 у справе замежных моваў, а таксама для тых, хто раней вывучаў мову. Усё на чацвёртым паверсе, класы 3 і 4.

Для самых маленькіх (6-9 гадоў) Марына Міцкіна правядзе майстэрню – дзеткі будуць размаўляць па-нямецку і рабіць разам цацкі са шкарпэтак. Тым часам а 16-й гадзіне ў канферэнц-залі на 4-м паверсе пачнецца лекцыя даследчыцы і гісторыка Вольгі Папко аб княжацкім родзе Вітгенштэйнаў, якому належала ў 19-м стагоддзі больш за 200 маёнткаў на тэрыторыі сучасных Літвы і Беларусі.

А 17-й гадзіне адбудуцца адразу дзве кансультацыі па моўных курсах, а таксама пробны урок для дзяцей 10-12 гадоў (для падлеткаў на паўгадзіны пазней – 17:30). Для тых жа, хто марыць стаць перакладчыкам, пройдзе сустрэча з Сяргеем Паўлавіцкім: дасведчаны перакладчык са шматгадовым вопытам не толькі перакладу, але і выкладання нямецкай мовы, адкажа на 100 вашых пытанняў.

А 18-й гадзіне ў канферэнц-залі на 4-м паверсе пачнецца інтэрактыўная Гульня „Выспа” ад «Human Constanta» з Настай Лойкай. Як і адкуль узнікаюць нормы права? Як зрабіць, каб правілы працавалі? Як навучыццца дамаўляцца з рознымі людзьмі? Каля гадзіны інтэрактыўнай гульні і паўгадзіны рэфлексіі могуць змяніць вашае ўяўляенне пра права, і не важна, якая ў вас адукацыя і сфера дзейнасці.

Вам не хапіла літаратуры? Заходзьце на літаратурныя чытанні з непаўторным Маціасам Наўратам («Маціас Наўрат: Прадпрымальнікі»), уладальнікам шматлікіх літаратурных прэмій Германіі, які спецыяльна для вас прыедзе на наш юбілей. Пачатак а 19-й.

Калі вы стаміліся, а 20-й гадзіне вас чакае час рэлаксу. Яна Русакевіч паклапоціцца аб тым, каб вы думалі пазітыўна, скінулі цяжар праблемаў і пытанняў і выйшлі адтуль новым чалавекам. А пасля адпачынку можна зноўку ў адрыў – а 22:00 „Дэнсеоке” з Аляксандрам Каралевічам. На гэты раз – для дарослых.

23:00. DJ Pogodina & Scarlett (Ludmila Pogodina, Albert Litvin) запрашаюць вас у Берлін. Адчуйце атмасферу берлінскга клубу, не выходзячы з Гётэ-Інстытуту. «Silent Disco» і два паралельных каналы лепшай берлінскай музыкі падораць пачуцці, якія ні з чым не параўнаць.

Ісці дамоў не трэба: застацца спаць можна Гетэ-інстытуце. Арганізатары падрыхтуюць спальнікі, каб вы маглі застацца да раніцы. І толькі пасля ранішняй ёгі (8:00) і сацыяльнага снядання вас адпусцяць вас дахаты.