Shuma voices (archaica,live), Druja.Šuma short film presentation, shumaboyz (electronica, dj set), visual support Nastassia Kazlenok.
Вечарына, падчас якой будуць прэзентаваныя дзьве рэчы: дыджэйскі дуэт прыгожай і актуальнай электроннай музыкі shumaboyz і кінанарыс у выкананьні Арцёма Лобача, які гурт запісаў падчас сваёй музычнай вандроўкі ў мястэчка Друя. Там Shuma правялі дзень і ноч, каб пазнаёміцца з месцам і запісаць некалькі трэкаў цягам ночы ў касьцёле.
Вечарыну пачнуць магічныя shuma voices (акапельныя архаічныя сьпевы і visual support), працягне кароткі прагляд кінанарыса "Druja.Šuma", а потым адбудуцца танцы пад shumaboyz! Першы выхад shumaboyz у сьвет прапануе вам самую чульлівую і інтэлігентную электронную музыку з уласных калекцый. Культура, добры густ, далікатныя танцавальныя трэкі - выдатны набор для эстэта на пачатак суботы.