Концерты

Сергей Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі

14 июня 2017

Белгосфилармония

Минск, пр-т Независимости, 50

Справки: тут.

Вход: 9-10 руб.

Сергей Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі

14 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца вялікі супольны канцэрт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

Канцэрт будзе складацца з дзвюх дзеяў: у першай прагучаць «Літвінская сюіта» і лірніцкія спевы, а ў другой – песні на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса.
Гэтая ўнікальная праграма будзе ўпершыню прэзентаваная ў Беларусі: дагэтуль яна выконвалася толькі на канцэрце ў Празе і на конкурсе «Бардаўская восень-2015».

Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў. Зараз жыве і працуе ў Празе, і прыедзе ў Беларусь адмыслова для гэтага канцэрта.