Don't Punish (18+)
26 июня 2019
26 чэрвеня у клюбе Re:Public пройдзе канцэрт у падтрымку глябальнай акцыі «Support. Don’t Punish».
Don’t Punish — гэта музычны фэст за асабістую свабоду і недатыкальнасьць чалавека.
На сцэне выступяць: ✅ МУТНАЕВОКА ✅ Botanic Project ✅ Čas Łajna ✅ Kitchen Stuff Only
Раней 26 чэрвеня лічыўся днём барацьбы з наркотыкамі, калі дзяржавы хваліліся «посьпехамі» у гэтай вайне. Але вось ужо 7 год па ўсім сьвеце ў гэты дзень праходзіць глябальная акцыя «Support. Don’t Punish», мэта якой — заклікаць дзяржавы зьмяніць стаўленьне да спажыўцоў кантраляваных рэчываў і перайсьці да гуманнай наркапалітыкі, заснаванай на правах чалавека і павазе асабістай свабоды кожнага.
➡ Пачатак: 18:00 ➡ УВАХОД БЯСПЛАТНЫ. Неабходна атрымаць квіток па спасылцы.
Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы International Drug Policy Consortium і Students For Liberty Belarus (End The Drug War). Дадатковая інфармацыя: +375 29 2612022