Выставки

Дом 207595 (6+)

10 - 21 января 2019

Галерея «Университет культуры»

Минск, пл. Октябрьская, 1

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

Дом 207595 (6+)

207 595 км2 – плошча тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. За гэтымі лічбамі – шум вялікіх гарадоў і цішыня маленькіх вёсак, людзі, што там жывуць, іх побыт, дарогі, якімі яны ходзяць. Агульным словам, гэта жыццё, якое і стала галоўнай тэмай выставы з своеасаблівай назвай #дом207595. 

Мэта выставы – спроба паказаць, як развіваецца сёння сучасная нацыянальная фатаграфія. Куратар выставы, фатограф Марына Бацюкова, адзначыла, што культурнае жыццё краіны не сканцэнтравана толькі ў Мінску. У іншых гарадах Беларусі працуе шмат таленавітых, удумлівых аўтараў, працы якіх трэба паказваць шырокай аўдыторыі. Удзел у выставе прымаюць 14 аўтараў з Гродна, Гомеля, Мазыра, Магілёва, Асіповічаў, Салігорску. У невялікіх серыях ці асобных працах яны засяроджваюць увагу гледачоў на цікавых момантах жыцця, на тварах і постацях людзей, іх занятках, перадаюць атмасферу сваёй мясцовасці. 

Выстава #дом207595 мае тэматычныя напрамкі: Прастора, Людзі і Канцэпт, якія экспазіцыйна не выдзяляюцца ў асобныя часткі. Тое самае тычыцца і розных тэхнік выканання. Побач змяшчаецца аналагавая, лічбавая фатаграфія, працы, выкананыя ў тэхніке ручнога ці гуміалейнага друку. Самая вялікая па колькасці прапанаваных работ экспазіцыя з Магілёва, яна размесціцца ў асобнай зале. Падчас адкрыцця выставы гледачы будуць мець магчымасць пазнаёміцца з грунтоўнай кнігай “Магілёўскі фотаальбом. 1864–2000”. Гэта фундаментальнае выданне, у якім разам з гістарычным экскурсам у мінулае фатаграфіі ўтрымліваецца партфоліа магілёўскіх аўтараў, пачынаючы з 1864 года. Укладальнікі кнігі – фатографы Аляксандр Ліцін і Ірына Савосіна.

Выстава адкрыта для наведвальнікаў з 9 па 21 студзеня 2019 г.
Галерэя працуе: аўторак–субота 11:00–19:00, уваход вольны.

Куратар выставы: Марына Батюкова (+375 29 654 77 36).

Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі)