Выставки

DIY-імпрэза

16 мая 2015

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Справки: тут.

Вход: уточняется.

DIY-імпрэза

Інтэрактыўная DIY-імпрэза і аднаднеўны калектыўны выставачны праект “MADE BY”

Не падабаецца рэальнасць? Кажаш, няма актуальнай арт-прэсы? Не стае выбухных выстаў і праектаў? Крытыкі занадта маўклівыя? Есць выхад – зрабі свае мастацтва сам! У цябе есць шанс стаць стваральнікам і рэдактарам гісторыі сучаснага беларускага мастацтва і папяровай яго версіі - альтэрнатыўнага часопіса – diy-зіна.

Зрабі свае “Мастацтва“ сам – гэта жывы майстар-клас па ўтварэнню самаробнага часопіса альбо газеты, якія будуць здольны адлюстраваць усе самыя актуальныя рысы той арт-рэальнасці, аб якой ты марыш, альбо нават плануеш! Вынікі калектыўнай творчасці будуць сфарміраваныя ў pdf-часопіс і стануць дасяжныя на старонках соц.сетак часопіса “Мастацтва” ды на сайце www.kimpress.by/mastactva
Час паспрабаваць свае моцы ў фарміраванні актуальных, жывых і трапяткіх навінаў беларускага мастацтва.

“MADE BY” – выставачны праект, удзельнікамі якога сталі Антантіна Слабодчыкава, Анро, Яўген Шадко, BAZINATO, Алёна Гайдук, Міхась Мішук, Алеся Жыткевіч і Наталля Гарачая. На адзін вечар мастакі прадставяць калажы, самаробныя кнігі, газеты, паштоўкі, графіку і аб’екты. Беларуская самвыдат-культура ілюструе магчымасці іншай візуальнай рэальнасці і раскрывае фактары ды вытокі яе ўтварэння.


Мерапрыемства адбудзецца пра падтрымцы рэдакцыі часопіса “Мастацтва”, Саюза мастакоў і Палаца мастацтваў.

Фота: rachelschultz.wordpress.com