Запрашаем у гэтую пятніцу, 26 сакавіка, у 18:00 паводле польскага часу і ў 20:00 паводле беларускага часу на канцэрт з нагоды Дня Волі Беларусі.
#Фонд “Тутака” запрашае на сумеснае святкаванне Дня Волі. У супрацоўніцтве з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы і беларускай дыяспары ў Беластоку мы хочам адзначыць гэтую важную дату для кожнага свабоднага беларуса, незалежна ад таго, дзе ён жыве і на якой мове размаўляе кожны дзень. Беларусь, яе культура і будучыня – у сэрцах кожнага з нас.
На гэты раз мы запрашаем вас адсвяткаваць праз Інтэрнэт. У бліжэйшыя дні мы паведамім вам, хто выступіць на канцэрце, але гарантуем, што спіс беларускіх артыстаў заваюе вашы сэрцы.
Эфір на YouTube-канале Фонду “Тутака” i “Страна для жизни”. Спасылка на стрым.