Выставки

Далікатэсы (16+)

6 октября 2017

Музей-мастерская З. Азгура

Минск, ул. Азгура, 8

Вход: бесплатный, но нужна регистрация.

Далікатэсы (16+)

Выступы тых музыкантаў і літаратараў, з якімі найбольш супрацоўнічаў і сябраваў Вова:

БАРАДАТЫ ГРЫНВІЧ
КНЯЗЬ МЫШКІН
BUBEN & Nasta Labada
AORTHA
KRITCHEV vs. BAN
GOLOVA
EVGENI ROGOZIN
Ілля Сін
Зміцер Вішнёў
Віктар Жыбуль,

Уладзімір Банько (1.11.1973 – 19.04.2015) – адзін з яркіх прадстаўнікоў беларускага паэтычнага, музычнага і мастацкага андэграўнду, завадатар і ўдзельнік мноства музычных і перформансных праектаў самага рознага кшталту. Адзін з пачынальнікаў беларускага індастрыэла. Найбольшую вядомасць набыў дзякуючы сваёй бескампрамісна эксперыментальнай электроннай музыцы (праект “Roomdark”).

Ярыла Пшанічны – ягонае літаратурнае альтэр-эга. Асноўнай працоўнай мовай сваёй творчасці гэты аўтар зрабіў “трасянку” – з’яву, якаяя знаходзіцца па-за межамі літаратурнай нормы. Сатырычныя, іранічныя і неа-сацартаўскія вершы сталі асновай кнігі “Пішчавыя лішкі” (2011) – унікальнай з’явы ў кантэксце сучаснай беларускай літаратуры.

“Атамная лучына” – другая, пасмяротная кніга Ярылы Пшанічнага, аздобленая графічнымі працамі аўтара і фотаздымкамі. Назву кнізе дала аднайменная паэма, над якой Ярыла Пшанічны працаваў на працягу 2010 – 2011 гг. Гэта сатырычны водгук паэта на экалагічныя праблемы сучаснасці, стылізаваная пад фальклор і фантастыку гісторыя пра тое, як “Янка марыў стаць атамшчыкам. Яго абразіў Нячысьцік Д’ябла, каб скрасці вялікі беларускі сакрэт, накіраваў у будучыню і ажаніў”.

Акрамя літаратурных твораў, кніга дазваляе спасцігнуць і іншае аўтарскае вымярэнне Вовы Банько – яго тонкія і далікатныя графічныя работы. Менавіта яны будуць дэманстравацца на выставе “Далікатэсы”.

Фото: Left.BY