Далёка-блізка (6+)
21 марта 2019 - 10 апреля 2019
Аўтарамі твораў, прадстаўленых на выставе сталі студэнты мастацкага факультэта 4 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У экспазіцыі гледачы ўбачаць вельмі разнастайныя па сваёй форме амажы: інсталяцыі, вытанчаную графіку, экспрэсіўны жывапіс.
Амаж — гэта форма выказавання інтарэсу, падзяка за творчы вопыт і інспірацыю. З надыходам пастамадэрнізму — зварот да творчасці іншых мастакоў, ужыванне цытат, перайманне творчых прыёмаў або мастацкіх схем набывае новыя сэнсы і трывала ўваходзіць ў творчы лексікон сучасных мастакоў. У назве дадзенай выставы, якая паўтарае метады падстамдэрнізму і адсылае нас да дзіцячай гульні, утрымліваецца важнае “паведамленне”, якое імкнуцца данесці куратар і мастакі: хто з вялікіх папярэднікаў ХХ ст. праходзіць выпрабаванне часам і яшчэ “блізкі”, актуальны для маладога пакалення.
Амаж вельмі сумленная форма творчага выказвання: мастакі шчыра і адкрыта кажуць “дзякуй” сваім папярэднікам, і пасля гэтага прызнання не застаецца месца плагіяту і капіраванню. Дадзеная выстаўка стала вынікам актуалізацыі курса “Гісторыя замежанага выяўленчага мастацтва”.
Студэнты-мастакі нібыта “прымерылі” на сябе мастацкія метады вядомых еўрапейскіх і амерыканскіх творцаў ХХ ст. Вельмі важна дакладна ведаць павароты і прыпынкі доўга шляху гісторыі мастацтва, каб уласныя крокі былі больш упэўненымі і пракладалі сваю сцяжынку ў мастацтве. Кожная работа ў экспазіцыі — гэта ўласны позірк маладога мастака на творчасць аднаго з мэтраў ХХ ст. — і ў гэтым галоўная кашоўнасць дадзенай выставы.
Куратар — М.Л.Карпянкова, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Час працы: панядзелак-пятніца 15:00-18:00.