Другое

Дабрачынны гаражны распродаж (0+)

21 сентября 2019

Посольство Швеции

Минск, ул. Революционная, 15

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Дабрачынны гаражны распродаж (0+)

21 верасня Пасольства Швецыі ў Беларусі разам з праектам “KaliLaska”, Беларускай палатай моды і “Зялёнай сеткай” арганізуе дабрачынны распродаж рэчаў ва ўнутраным дворыку Пасольства па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 15.

“Гаражны” распродаж або “блышыны рынак” па-шведску гучыць як “лопіс”, ад слова loppa, што ў перакладзе азначае “блыха”. Гэта вельмі папулярная з’ява ў Швецыі доўгі час, а з кожным годам яна робіцца ўсё больш распаўсюджанай і ў Беларусі.

Пасольства Швецыі ў Мінску запрасіла да ўдзелу прадстаўнікоў дыпламатычных місій, бізнес-супольнасці, сяброў і партнёраў Пасольства. З прыемнасцю можна адзначыць, што шмат хто адгукнуўся і перадаў на “лопіс” свае рэчы. Грошы, атрыманыя на распродажы, пойдуць на дабрачынныя праекты, а непрададзеныя рэчы – тым, каму яны сапраўды патрэбныя.

Асаблівасць мерапрыемства яшчэ і ў тым, што дабрачыннасць у ім спалучаецца з экалагічнай павесткай дня – пераходу да разумнага спажывання штодзённых рэчаў, адзення і ўдумлівага стаўлення да таго, дзе і як арганізавана вытворчасць адзення.

Вам прапануюць таксама прыняць удзел у лекцыях і дыскусіях, арганізаваных Беларускай палатай моды. У якасці спікераў выступяць выкладчыкі дызайну БДУ і ICВ імя А.В. Шырокага і маладыя беларускія дызайнеры, якія прадставяць свае калекцыі аддзення.

Пачатак лекцый а 12.30, 13.30, 14.30, 15.30 “Зялёная” сетка прапануе бесплатна даслаць сябрам “зялёную пошту” – паштоўкі з парадамі па ўстойлівым спажыванні. На мерапрыемсстве з музычнай праграмай выступіць вядомы музыка Лёня Паўлёнак.

А яшчэ наведнікам “лопіса” прапануюць паглядзець выставу «Гісторыя шведскай моды», зрабіць фота з сімваламі Швецыі. Найбольш актыўных пакупнікоў чакаюць прыемныя сюрпрызы ад Пасольства.