Даб Лекцыі
6 сентября 2014
"Each one teach one inna Babylon" – выраз, які стаў крылатым у рэгі-выканаўцаў па ўсім сьвеце. Ідэя аб тым, што кожны чалавек можа стаць настаўнікам для іншага ўзьнікла не на пустым месцы. На Ямайцы і ў Англіі, нягледзячы на вялікую папулярнасць рэгі, радыё і тэлебачаньне былі зачыненыя для музыкі бедных цёмнанаскурых жыхароў гетта. Толькі шчасьліўцы, такія як Боб Марлі, траплялі ў "скрыню" і ў ратацыі на вядомых радыёстанцыях. Для астатніх адзіным сродкам "мас-медыя" былі гукасісітэмы. Кожны, хто хацеў нешта данесьці да людзей, мог напісаць песьню і яе б пачулі сотні людзей на дыскатэцы. А калі песьня мела посьпех на гукасістэме, то хутка выходзіла на вінілавай плытцы – і аўдыторыя павялічвалася да тысяч слухачоў.
У новым тысячагоддзі сітуацыя амаль не зьмянілася. Калі б не інтэрнэт, гукасістэмы так і засталіся бы адзіным "рупарам" для аматараў рэгі і даба...
Даб Лекцыі – такую назву мы надалі серыі нашых вечарынаў.
Каб спасьцігнуць усю глыбіню культуры рэгі і даба недастаткова націснуць кнопку "play" на прайгравальніку. Мы хацелі б надаць нашым вечарынам адукацыйны аспэкт. Факты з гісторыі, прагляд фільмаў, класічныя хіты і навінкі рэгі/даб музыкі на сапраўднай гукасістэме, а таксама госьці з блізкага і далёкага замежжа. Усё гэта і не толькі, вы даведаецеся,пачуеце і ўбачыце на гуке Даб Ровар.
Гасьцямі трэцяй Даб Лекцыі будуць:
✡ Рэктар Талінскага Унівэрсітэта Даба, дэкан факультэта Strickly Dub Records, кандыдат басовых навук, шаноўны Сайман Chaozlevel (Талін, Эстонія)
✡ Заслужаны акадэмік Расійскай Акадэміі Даба, дацэнт кафэдры тяжкіх даб-канcтрукцый, доктар гукасістэмных навук, шаноўны Rebelsteppa (Масква, РФ).
✡ Рэктар Архангельскага Інстытута Дыджэінга, дацэнт кафэдры прыкладнога рагамафіна, кандыдат мікрафонных навук, шаноўны Prophet Panama (Архангельск-Масква, РФ).
✡ Намесьніца дырэктара Расійскага Нацыянальнага Вінілавага архіва рэгі і даба, загадчыца Цэнтральнай маскоўскай фанатэкі рутс кілераў, шаноўная Lioness Ciello (Масква, РФ)
А таксама ўвесь настаўніцкі склад і ўсё абсталяваньне гукасістэмы Даб Ровар:
✡ сп. Салома
✡ сп. Каранёвы
✡ сп. Жахлівы
Трэцяя Даб Лекцыя мае адбыцца ў аўдыторыі Shelter DJ Bar а 23.00, 6 верасьня, па адрасе вул. Ванеева 3, стадыён "Трактар".
Кантроль на ўваходзе / абмежаваньне па ўзросьце 18+.
УВАГА!!!
Па правілах клюба, калі вы пакідаеце яго памяшканьне – плаціце яшчэ раз за ўваход!
Спецыяльна для вас будзе суперская цераса на паветры з выглядам на стадыён.
Кошт: 70 000 руб. з улёткай (флаерам, можна раздрукаваць/паказаць на мабільнай прыладзе) на ўваходзе, 100 000 для ўсіх пасьля 00.00.
Для гасьцей з іншых гарадоў/краінаў 70.000 руб. пры наяўнасьці "свежага" праязнога квітка!
Не перашкаджайце і не перабівайце "выкладчыкаў", паважайце іншых "студэнтаў" і ўдзельнікаў! Будзьце адэкватнымі і не спазьняйцеся!
Адна Любоў!