Вечеринки

Даб Дзяды

1 ноября 2014

Shelter Bar

Минск, ул. Ванеева, 3

Даведкі: тут.

Уваход: 50 000 руб.

Даб Дзяды

Так сталася, што наша наступная вечарына прыпала на Дзень Памяці, які ў народзе называюць Дзядамі. Замест моднага ў наш час "Хэлоўіна", мы вырашылі звярнуцца да ўласных традыцыяў і сумясьціць іх з нашай улюбёнай музыкай.

У кожнага чалавека ёсьць блізкія або сваякі, якія, нажаль, пакінулі гэты сьвет, але працягваюць жыць у цёплых ўспамінах і нябачна дапамагаць. У рэгі-актывістаў, такіх як мы, акрамя крэўных продкаў ёсьць продкі-музыкі, якія сталі роднымі дзякуючы сваёй музыцы. Ім і будзе прысьвечанае дадзеная мерапрыемства.

Кожны сэлектар, акрамя асноўнага сэта, падрыхтуе гадзінную падборку-прысьвячэньне з тракамі сваіх улюбёных прадусараў, сьпевакоў або дыджэяў і, магчыма, трохі распавядзе пра іх. 
І нават калі мы не можам іх убачыць або дакрануцца, мы ведаем -- у сваёй музыцы, сваіх песьнях, Даб Дзяды заўжды побач з намі...

ПОЎНЫ КАМПЛЕКТ ГУКАСІСТЭМЫ ДАБ РОВАР (3.5 кВт.)
✪ Popov Selectah (НП / Менск)
✪ Salomah (НП / Менск)
✪ Князь Сюбар (НП / Менск)

Вечарына Даб Дзяды мае адбыцца ў Shelter DJ Bar а 23.00, 1 лістапада, па адрасе вул. Ванеева 3, стадыён "Трактар".
УВАГА!!! Па правілах клуба, калі вы пакідаеце яго памяшканьне – плаціце яшчэ раз за ўваход!
Кошт: 40 000 руб. да 00.00, 50 000 пасьля 00.00.
Захапіце з сабой зручны для танцаў абутак і добры настрой.
Адна Любоў!

Фота: reggaemani.wordpress.com