Стратэгіі канцэптуальнай фатаграфіі
1 апреля 2015
Справки: тут.
Вход: нужно купить билет в музей, 30 000 руб.
У дыскусійным кінаклубе BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, Някрасава, 3) 1 красавіка 2015 г. - чарговы паказ серыі кароткіх фільмаў са знакамітага дакументальнага серыяла "Кантактныя адбіткі" пад умоўнай назвай "Стратэгіі канцэптуальнай фатаграфіі. Частка 2".
Як напрамак канцэптуальнае мастацтва пачало складвацца ў канцы 1960-ых, аднак сам тэрмін "канцэптуалізм" быў прапанаваны яшчэ ў 1961 годзе Генры Флінтам пасля выхаду першага маніфесту канцэптуалістаў "Параграфы канцэптуальнага мастацтва" мастака Сола Левіта (Sol LeWitt). У гэтым маніфесце быў сфармуляваны галоўны прынцып новага мастацтва: "ідэя, або канцэпт з'яўляецца самым важным аспектам твора". Сама ідэя робіцца "машынай", якая стварае твор мастацтва. Майстэрства выканання твора мастацтва пры гэтым робіцца другасным, не істотным. Такім чынам аднавіліся ідэі, выказаныя Марселем Дзюшанам яшчэ ў самым пачатку 20 стагоддзя, згодна з якімі канчатковы прадукт нічога не варты ў параўнанні з самой задумай і працэсам яе рэалізацыі. У выніку канцэптуалізм скасаваў традыцыйную іерархію жанраў у мастацтве, калі жывапіс і скульптура знаходзіліся ў прывілеяваным становішчы. Канцэптуальнае мастацтва паспрыяла змяшэнню ў адным творы розных творчых практык - скульптуры, жывапісу, відэа, перформанса і фатаграфіі.
Чарговая падборка фільмаў пазнаёміць вас з творчасцю вядомых мастакоў і фатаграфаў, якія працуюць у межах жанра капцэптуальнай фатаграфіі - CHRISTIAN BOLTANSKI, SOPHIE CALLE, ALAIN FLEISCHER, HIROSHI SUGIMOTO і WOLFGANG TILLMANS.
Пачатак у 19.00.
Толькі для дарослай аудыторыі 18+!!!
Фото: elfanzine.tv