Выставки

Цёмны пакой

16 апреля 2016 - 15 мая 2016

Галерея DK

Минск, ул. Герцена, 2а

Справки: тут.

Вход: уточняется.

Цёмны пакой

На працягу дня перад вачыма змяняецца мільён вобразаў. Калейдаскоп жыцця складае мудрагелістыя карункі. Усе мільгаціць і пераліваецца. Няма ні секунды часу спыніцца і падумаць, азірнуцца вакол сябе.

Сяргей аналізуе самога сябе, свае ўчынкі, станы і дзеянні. Мастак падае урок не толькі сабе – грамадству. Рэфлексіі на тэму сучаснасці ўсё больш захопліваюць. Нас прымушаюць самастойна рабіць высновы і заключэнні. Бачыць і разумець жыццё, сачыць за лініяй сюжэту. Разумець механізмы руху. Мастак не абмяжоўвае сябе палатном і фарбамі – у справу ідуць пластык, туш, aб’екты Ready Made. Работы Сяргея Грыневіча эмацыйныя – запал, туга, боль, каханне – квінтэсенцыя жыцця, шалёны кактэйль рэальнасці.

У аўтара няма жадання ліслівіць каму-небудзь, яго творы адлюстроўваюць «жыццё без купюр», выкарыстоўваючы стэрэатыпы і прынцыпы свайго часу, атрымліваючы ў грамадзтва водгук на праніклівасць, бескампрамісную і часцяком нечаканую візуалізацыю ўнутранага свету творцы, прапанаваную ім самім.

На кожнай карціне разгортваецца цэлы свет, пражываюцца цэлыя жыцці. Што хаваецца ў цёмным пакоі? Якія сакрэты ён захоўвае? Карціны складваюцца з простых і звычайных прадметаў і нават колер, часам сыходзіць на задні план. Персанажы жывуць сваім жыццём, залучаючы нас у свой свет. Ніякіх слоў – толькі рух. І яшчэ гукі ў цішыні і паўзмроку. І аказваецца цішыня можа аглушыць, а цемра паглынуць.

Апускаешся ў дарослы свет ўзаемаадносіны мужчыны і жанчыны. Ўнутраны свет кожнага. Погляд, накіраваны на Вас. Вы не заўважаеце, як ўключаецеся ў гэтую гульню. Гледзячы на працу, глядач неўсвядомлена '' дамалёўвае '' ўжо сваю карціну - сваё жыццё, свае адносіны і каханне, бо форма - гэта толькі сродак выказвання. А мы элементы – кампазіцыі, і толькі прагледзеўшы усё да канца, мы зможам паставіць кропку…

Фото: artdk.by