Другое

Хронікі Нарніі. Пляменнік Чараўніка

11 февраля 2016

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Вход: бесплатный.

Хронікі Нарніі. Пляменнік Чараўніка

11 лютага а 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя пераклада кнігі “Хронікі Нарніі. Пляменнік Чараўніка”. 

"Хронікі Нарніі" – залатая класіка брытанскай літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія "Уладар пярсцёнкаў") лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.

У праграме вечара:

фаўны і бабры; 

нарнійская музыка; 

чытанне кнігі акцёрскай парай Харланчукоў–Южаковых; расповед стваральнікаў пераклада; 

гарачыя напоі і салодкія пачастункі; 

і галоўнае: магчымасць аформіць перадзамову кнігі па зніжаным кошце!

Ініцыятарамі выдання па-беларуску сталі Аляксей Шэін і Андрэй Кім.

Аўтар перакладу – Надзея Кім, а вокладку для беларускага выдання стварыў вядомы графік Раман Сустаў. У кнізе выкарыстоўваюцца класічныя ілюстрацыі самага першага выдання “Хронік Нарніі”, якія рабіла слынная ангельская мастачка Паўліна Бэйнс.

Прэзентацыя адбываецца пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі.