Читка новой пьесы Дмитрия Богославского «Катапульта» (18+)
28 февраля 2021
РТБД сумесна з ЦБД запрашае вас 28 лютага на тэатралізаванае чытанне новай п’есы Дзмітрыя Багаслаўскага «Катапульта».
«Катапульта» – сацыяльная трагікамедыя пра чалавека, які затрымаўся ў 90-х. Вадзіму зусім не шанцуе: ад яго сышла жонка, праца ніяк не знойдзецца, а сын – выпускнік, у якога нават няма касцюма. Ці атрымаецца ў героя самастойна пераадолець усе перашкоды, альбо яму дапамогуць звышсілы?
«Катапульта» – пазнавальная гісторыя пра крызіс і сталенне ў XXI стагоддзі, сеанс смеха скрозь слёзы.
П’еса напісана ў 2020 годзе на фабрыцы наратыўнага тэатра «Дысцыпліна» ў Новасібірскім тэатры «Стары дом».
Дзмітрый Багаслаўскі – беларускі драматург. Яго п’есы неаднаразова траплялі ў шорт-лісты розных драматургічных конкурсаў, былі пастаўлены ў Мінску, Маскве, Абакане, Новасібірску, Улан-Удэ, Уфе, Кіеве, Краснаярску і іншых гарадах. Перакладзены на ўкраінскую, польскую, італьянскую, іспанскую мовы.
П’есы «Кропкі на часовай восі» і «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» атрымалі гран-пры ў намінацыі «Лепшая п’еса сучаснага беларускага драматурга» на Фестывалі нацыянальнай драматургіі ім. В.І. Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, 2017г. і 2019г.).
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з паперы.
Драматург: Дзмітрый Багаслаўскі.
Рэжысёр: Дзяніс Паршын.
Працягласць: 1 г. 45 хв.