Другое

Час Second-Hand

18 февраля 2014

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Уваход: вольны.

Час Second-Hand

У крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand".

Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

Кніга Святланы Алексіевіч "Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)" закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час "перабудовы" і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе "часам сэканд-хэнд".

Як дабрацца: Крэатыўная прастора “ЦЭХ” знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 58, корпус 6. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з праспекта на вуліцу Петруся Броўкі, першы паварот направа да гаражоў. Потым павярнуць направа і дайсці да доўгага будынка заводскага цэха. Скрайні левы пад'езд, падняцца на другі паверх.

Фота: А.Лянкевiч