Выставки

Чары Ніла

7 - 20 ноября 2016

Ў бар

Минск, пр-т Независимости, 37А

Справки: тут.

Вход: бесплатный.

Чары Ніла

Артэфакты культуры, гарадскія практыкі, сучасны фальклёр, антрапалогія алкагалізацыі, адзін з самых пазнавальных "брэндаў" сучаснай Беларусі, анты-віно і анты-дызайн у адным флаконе, нэймінг па-за кункурэнцыяй, самая попытавая спажывецкая катэгорыя - усе гэтыя паняцці вызначаюць сутнасць таго, што мае безліч варыянтаў сціслых народных назваў: "чарніла", "бырла", "пладова-выгаднае", "вкусняшка", "чарлік", "кампот", "боская амброзія", "крыжачок".

Віно пладовае мацаванае моцнае як прадмет калекцыянавання стала адным з артэфактаў сучаснай беларускай культуры і выконвае функцыю мастацтва, калі набліжае маргінальную сацыяльную рэчаіснасць да мастацкага і культурніцкага кантэксту, правакуючы своеасаблівую рэфлексію над паўсядзённасцю і датычнасць да неўласцівых сацыяльных практык.

Гісторык, дакументаліст, арт-куратар Ягор Сурскі, які стварае сваю ўнікальную калекцыю пладовага віна больш як 10 год, падзеліцца гэтым сваім досведам і распавядзе, з чым ён ідэнтыфікуе аб'ект свайго калекцыянавання.

Фото: back-in-ussr.com.