Другое
Чароўная гісторыя (4+)
29 декабря 2019
Чароўная гісторыя (4+)
Тэматыка:
Гісторыя паходжання Калядных святаў у песнях ад Андруся Такінданга (домра, вакал) і Акварэліі Валадзько (вакал).
Чаму?
Таму што мы хочам ведаць больш пра Каляды. Андрусь і Акварэлія навучаць правільна спяваць і дыхаць, раскажуць пра важнасць дыкцыі падчас спеваў і што эмоцыі, пачуцці – найлепшыя сябры артыста. Рабяты выканаюць песні разам з музыкамі. Мова курса – беларуская.
Пасля запланавана дэкарыраванне сувенірных ёлак разам з бацькамі.
Чым будзем займацца?
- Асвойваць правільнае пеўчае дыханне з дапамогай практыкаванняў-гульняў.
- Вучыцца каардынаваць цела з голасам (спевы з рухам).
- Працаваць над дыкцыяй і артыкуляцыяй.
- Вучыцца правільна здабываць пеўчы гук (практыкаванні, распеўкі).
- Працаваць у камандзе.
- Смяяцца-ўсміхацца і атрымліваць задавальненне ад спеваў.