Выставки

Рамунас Чапоніс і Ядзвіга Адамчык

11 мая 2015 - 11 июня 2015

Победа

Минск, ул. Интернациональная, 20

Вход: бесплатный.

Рамунас Чапоніс і Ядзвіга Адамчык

Гэтая выстава – сустрэча розных відаў мастацтва,
чатырох пор года, двух чалавек з розных гарадоў
і шлях,
які гэтыя гарады звязвае.
Ён жа аб’ядноўвае нашы думкі,
нашы эмоцыі, нашы карціны і фотаздымкі.
Мінск-Вільнюс і Вільнюс-Мінск.

Бадай што, час, праведзены ў дарозе – гэта самыя каштоўныя моманты па-за графікам, яны як бонус для самога сябе, уключаны ў рытм пдарожжаў. Ты едзеш і думаеш пра маршрут руху і пра тое, што з табой адбудзецца, ты ўзгадваеш, што адбылося з табой у месцы, адкуль ты выправіўся ў дарогу. У гэты перыяд ты атрымліваеш у сваё распараджэнне пару вельмі патрэбных гадзін, падчас якіх ты яшчэ не там, але ўжо і не тут – недзе паміж. У дарозе час спыняецца, як быццам мы трапляем паміж двума сусветамі: кропка адпраўлення і кропка прыбыцця. За вакном прырода малюе свае непаўторныя карціны то тушам па паперы, то алеем па палатне. Міма ляцяць палі і лес, дамы і вадаёмы, узлятаюць зграйкі птушак і дымяцца вогнішчы. Ты ж сузіраеш усё гэта са свайго зручнага цёплага месца перамяшчэння і як быццам знаходзішся не тут, а гэты фільм ідзе здалёк ад цябе, ты толькі глядач, які нават калі захоча спыніць кінаплёнку, то не зможа. Паміж тым, калі ты сеў у транспарт і выйшаў з яго па прыбыцці, паспяваеш, як правіла, усё абдумаць, прыняць рашэнні і змяніцца, абнавіцца, стаць свежым новым чалавекам у іншым месцы і з іншымі думкамі. І свет ужо ніколі не будзе былым, і ты таксама. Адны мураваныя сцены змяняюцца іншымі, святло сустрэчных фар размываецца вадзяністай вязкасцю тумана, у палях стаяць статкі кароў, восень перацякае ў зіму, за якой абавязкова прыйдуць пацяпленні. І тут, пакуль цябе не было, ужо адбыліся свае змены, магчыма, ледзь улоўныя, а магчыма, і цалкам істотныя. Час ужо паспеў умяшацца ў пастаянства рэчаў і навесці сярод іх свае парадкі: штосьці пакінуць, штосьці дадаць, а ад чагосьці пазбавіцца.

РАМУНАС ЧАПОНІС (RAMŪNAS ČEPONIS)
Скарочаная творчая біяграфія

Мой творчы працэс — гэта падарожжа па сцежках ісціны, жыцця і містычнага спазнання.

1958 г. нарадзіўся ў г. Вільнюсе.
1974–1976 гг. вучыўся ў Вільнюскай мастацкай школе імя Юстынаса Венажынскіса.
1976–1982 гг. вучыўся ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце.
1982–1984 гг. працаваў у Дзіцячай мастацкай школе г. Паневяжыса.
З 1988 г. сябар Літоўскай асацыяцыі мастакоў.
З 1988 г. пачаў працаваць у галіне графікі.
Стварыў цыклы эстампаў «Роздумы з крыжом» (1989 г.), «Змоўклыя словы» (1993 г.), «Вертыкаль» (2000 г.)
З 1994 г. працуе ў галіне афармлення кніг у розных выдавецтвах.
1998–2004 гг. мастак і мастацкі рэдактар выдавецтва VAGA.
Атрымаў 5 узнагарод за афармленне кніг і эстампы.
Правёў 28 персанальных выстаў жывапісу і графікі. Стварыў цыклы жывапісных работ: «Белыя рухі на чорным полі» (1994), «12 вокнаў» (1995), «Іншы час» (2008), «Паміж» (2011), «Твар» (2013)
У 2005 г. арганізаваў першую ў Літве выставу абстрактнага мастацтва работ літоўскіх мастакоў «Рэальнасць Х у абстракце».
З 2011 г. працуе ў творчай школе DAILĖS ARTELĖ.
Стыпендыі:
2015 г. Індывідуальная дзяржаўная стыпендыя для стваральнікаў мастацтва і культуры.
2010 г. Індывідуальная дзяржаўная стыпендыя для стваральнікаў мастацтва і культуры
2004¬–2005 гг. Індывідуальная дзяржаўная стыпендыя для стваральнікаў мастацтва і культуры
1996 г. Сімпозіум эксперыментальнай графікі NORDGRAFIA; Вісбю, Швецыя.


ЯДВIГА АДАМЧЫК, фатограф, пісьменнік, журналіст.

Нарадзілася ў Мінску ў 1983 г., скончыла сярэднеадукацыйную і музычную школу па класе фартэпіяна. У школе таксама займалася класічнымі і бальнымі танцамі, плаваннем, шахматамі. Вывучала англійскую мову ў школе “LSI” у Лондане. Скончыла перакладчыцкі факультэт Мінскага Дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, бакалаўр лінгвістыкі і перакладу з дзвюх замежных моў (англійская, французская). Сама вывучыла італьянскую і іспанскую мовы. У інстытуце пачала захапляцца фатаграфіяй і пазней пачала працаваць фатографам. Першыя работы ў якасці фотарэпарцёра і журналіста былі ў журналах «Студэнцкая думка» и «Ваш спорт». Пазней зрабіла серыю фотаработ хакеістаў для хакейнага клуба «Юнацтва Мінск». У 2009 годзе стварыла канцэптуальны праект «Мадулор і манументальнасць», экспанаваўшы свае фотаздымкі з аб'ектамі сучаснага італьянскага мастацтва на дзвюх выставах у Вільнюсе. Аўтар канцэпцыіі фота для рэкламнай прадукцыі розных брэндаў Беларусі і Літвы, такіх як: ”ARTDECO”, “TRANSAEROTURS”, «МТБ банк», «Comlimilk», «Фрост», «Смоленские бриллианты», «MAGICLI», “ALESYA”, “FONTEMA”, “FEMMES FATALES”, “AVTOBORD” і шэраг іншых. Выдавалася як фатограф і журналіст для розных перыядычных выданняў: «Женский журнал», «Джаз квадрат», «ЭШ», «Дольче вита», «КП в Беларуси», «Звязда», «Такси», «За границу в Литву». З 2009 г. з'яўляецца ўдзельнікам праекта Алены Адамчык «Women of…» у якасці фатографа, перакладчыка і рэдактара. У 2014 годзе выдала першы зборнік кароткіх апавяданняў на дзвюх мовах -- рускай і беларускай -- «Сто грам гісторый», які ў дадзены момант перакладаецца на англійскую мову. З 2012 г. па сённяшні дзень з'яўляецца пазаштатным карэспандэнтам і блогерам газеты «Советская Белоруссия», а таксама вядзе свой аўтарскі блог на сайце гарадскіх падзей Mi.by.