Цётка. Кроў, масаж, каханне (12+)
28 февраля 2019
28 лютага ў 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Цётка. Кроў, масаж, каханне”, якая распачынае культурніцкі праект “7 амазонак беларускай паэзіі”, прысвечаны лепшым айчынным паэткам ХХ ст. Кожны месяц нечаканыя тэатралізаваныя лекцыі-спектаклі з лепшымі акцёрамі ды экспертамі, цікавымі гасцямі і даследчыкамі.
Што ведае пераважная большасць пра Алаізу Пашкевіч?
Тое, што яна ўзяла псеўданім Цётка і складала антыцарскія вершы? Заставалася фанатычнай рэвалюцыянеркай, для якой грамадская справа была на першым месцы? Але хіба гэта праўда? Перад кім з мужчын яна станавілася на калені? Якога класіка беларускай літаратуры запрашала на танцы? Чаму хавала любімага мужчыну ад чужых вачэй у вар’ятні?
Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк. У ролі Цёткі – Крысціна Дробыш (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).