Концерты

Хаўтуры па Бум-Бам-Ліце

8 декабря 2015

Галіяфы

Минск, ул. Старовиленская, 6

Даведкі: тут.

Уваход: вольны.

Хаўтуры па Бум-Бам-Ліце

Шматпакутная імпрэза, якая некалькі разоў ужо была адмененая па незалежных ад арганізатараў прычынах, гэтым разам дасьць старт цэламу Тыдню Бум-Бам-Літа ў новай кнігарні "Галіяфы", які ладзіцца пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Легендарны рух, які некалі зрабіў сапраўдную рэвалюцыю ў беларускай літаратуры, адзначае сваё 20-годзьдзе.
Сёньня Бум-Бам-Літ успрымаецца перадусім як легенда 90-ых, якую даўно ўжо прэпарыруюць літаратуразнаўцы і студэнты. Рух зрабіў сваю справу, пазбавіўшы айчыннае прыгожае пісьменства звыклай для яго эстэтычнай цнатлівасьці, і пасьпяхова сканаў яшчэ ў 1999 годзе.
Але колішнія “зрухары”, на шчасьце, пакуль жывыя – ва ўсіх сэнсах слова. Таму "Хаўтуры" будуць зусім не мэмарыяльнаяй“сустрэчай вэтэранаў”, але цалкам сучаснай літаратурнай імпрэзай: шалёны кактэйль словаў, музыкі, віскату, шуму, ляманту, жэстаў, відэаэфэктаў… Шмат імправізацыі і проста сюрпрызаў.

Словы:
Валянцін АКУДОВІЧ
Барыс ПЯТРОВІЧ
Зьміцер ВІШНЁЎ
Адам ГЛОБУС
Алесь ТУРОВІЧ
Арцём КАВАЛЕЎСКІ
Альгерд БАХАРЭВІЧ
Усевалад ГАРАЧКА
Міхась БАШУРА

Пэрформанс:
Мультымэдыйная група ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK. Балет “9 падзеньняў”.
Павал Вайніцкі -- жывая скульптура.
Яўген Рагозін – саунд-дызайн.
DESP (Паліна Вялічка) – відэа.
Ільля Сін -- падзеньні

Юрась БАРЫСЕВІЧ. Аўтар тэорыі шызарэалізму ўвасабляе яе на практыцы

ДЖЭЦІ і Віктар ЖЫБУЛЬ. Вядомы тандэм рыхтуе новыя сюрпрызы

Гукі:

Сяржук МІНСКЕВІЧ згадае свой стары хіт “Кропляць мазгі”

ASTRALAPITHECUS. Сусьветна прызнаныя карыфеі шызоіднага нойза прыйдуць танчыць на памінкі па Бум-Бам-Ліце.

KRITCHEV vs. BAN vs. AORTHA. Вядомыя экспэрымэнтатары ўпершыню сыграюць у такім кактэйлі.

Фота: lifeinaskillet.com