У 1885 годзе ў Парыжы ў кабарэ «Чорны кот» мастак Анры Рыўер стварыў ценявы тэатр. Поспех гэтага тэатра быў каласальны. Нават оперныя дзівы вымушаныя былі дзяліць з ім сваю папулярнасць. Доўжылася такое становішча спраў нядоўга - да 1895 году - менавіта ў гэтым годзе пачаў сваё трыўмфальнае шэсце па планеце сінематограф.
Роўна на стагоддзе тэатр ценяў літаральна сышоў у цень. Яму прадракалі гібель і забыццё. Але роўна праз стагоддзе, калі тэхнічныя магчымасці кіно сталі амаль бязмежнымі, тэатр ценяў не толькі адрадзіўся, але стаў набіраць новы віток папулярнасці. Яго прастата, чысціня, яго рукатворнасць робіць гэты тэатральны жанр запатрабаваным у дасведчанага гледача 21 стагоддзя.
Не засталіся ў баку ад гэтай тэндэнцыі і аўтары ценявога спектакля «Брыдкае Птушаня». Добра вядомая казка Г. Х. Андэрсана «Гадкае качаня» у іх пераказе становіцца не проста гісторыяй бедстваў гнанага, непадобнага на іншых качаняці, але і дапаўняецца любоўнай інтрыгай, якая становіцца галоўным лейтматывам усяго дзеяння. Спектакль ідзе амаль без слоў, пад музыку геніяльнага італьянскага кампазітара Нінп Рота. У добрых традыцыях нямога кіно ў спектаклі выкарыстоўваюцца тлумачальныя надпісы. Зроблены яны на беларускай мове.
Спектакль прыгожы, далікатны і вельмі кранальны. Цікавы як для дзяцей, так і для дарослых. Працягласць спектакля 25 хвілін. У фінале гледачоў чакае майстар- клас «Мастацтва тэатра ценяў».
Калі хочаце акунуцца разам з намі ў атмасферу Парыжскай багемы канца 19 стагоддзя, прыходзьце ў 12.00 14 студзеня ў Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў (Някрасава, 3).
Квіткі можна набыць на сайце bycard.by або ў касе НЦСИ.
Аўтары ценявога спектакля «Брыдкае Птушаня»:
Рэжысёр: Станіслаў Сініца
Акторы: Юра Дзівакоў, Станіслаў Сініца
Фото: English4.me.