Гэта блюз, дзетка.
На свеце дакладна знойдуцца людзі, якія скажуць, што панядзелак створаны для блюзу. Таму прыходзьце слухаць, як нашыя хлопцы — Аляксей Талстоў (так-так, той самы), Юрась Ускоў (таксама мясцовая зорка), і Дзяніс Балахонаў (неверагодны Louisiana Blue) — будуць выконваць амерыканскі шансон 20 стагоддзя.
І самае галоўнае. Blue Devils — гэта не блакітныя д’яблы, але ўстойлівы выраз, які азначае сум і меланхолію — дзве неад’емных уласцівасці сапраўднага блюзу.
Будзе атмасферна, камерна і ўтульна.
Прыходзьце.
Уваход вольны.
Фота: dougdawg.blogspot.com