Выставки

Біяэтыка

3 - 30 марта 2016

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: тут.

Вход: 20 000 руб.

Біяэтыка

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляе персанальны праект “Біяэтыка”, які прысвечаны тэме змянення біялагічных формаў жыцця ў будучыні.

Канцэпцыя праекта грунтавалася на магчымасці задацца пытаннямі аб этычным і эстэтычным баку развіцця генных мадыфікацый і ўжытку медыцынскай інжынерыі ў жыцці грамадства.

З прычыны непазбежнага з’яўлення новых жывых формаў у грамадстве адбудуцца змены і ў мастацтве. Такія змены, паводле словаў Aljosch’ы, прадставяць сабой практычную магчымасць уплыву мастака на працэс нараджэння і гадавання новых біялагічных формаў, а таксама рэінстытуалізацыю музеяў і галерэй у экспазіцыйныя сады для іх дэманстравання.

У экспазіцыю праекта ўваходзяць малюнкі, асобныя аб’екты, кінастужка і дзве арганічныя інсталяцыі.

Aljoscha нарадзіўся ў 1974 годзе ў Глухаве (Украіна). У 2006 годзе скончыў навучанне ў міжнароднай летняй Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Зальцбургу (Аўстрыя). З 2008 года стаў актыўным удзельнікам міжнародных выставачных праектаў у Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Германіі. Пераможца конкурса XXXV Premio Bancaja ў намінацыі “Скульптура” (Іспанія), прызёр праекта Schlosspark 2009 (Германія). Жыве і працуе ў Дзюсельдорфе, Германія.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” рада запрасіць вас на сустрэчу з мастаком, якая адбудзецца 3 сакавіка а 17-й гадзіне, і на адкрыццё праекта ў 19:00. 

Фото: nplus1.ru