Беларускi капірайт

30 мая 2013

Фаланстер

Минск, ул. З. Бядули, 3 (офис 2н)

Даведкi: тут.

Уваход: вольны.

Беларускi капірайт

З чэрвеня ў асветніцкім клубе Фаланстэра будзе вывучацца капірайт.


Праблема

Эканомікі большасці развітых краін усё больш і больш прыбыткаў атрымліваюць продажам кантэнту. Кантэнтам могуць быць творы мастацтва, навукі, інфармацыйных тэхналогіяў. Беларусь не застаецца ўбаку. Сёння наша краіна з’яўляецца членам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), удзельнікам Бернскай канвенцыі, таксама Еўразійскай Эканамічнай Супольнасці. Усе гэтыя стварэнні прыўносяць вызначаныя правілы ў эканоміку. У аснове таварнага абмену прадуктамі “наматэрыяльнай” вытворчасці (кантэнта) ляжыць заканадаўства. На сённяшні дзень гэта – капірайт.

Капірайт – гэта не асобны дакумент. Закон “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”, Грамадзянскі кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, Крымінальны кодэкс і шэраг міжнародных дамоў ляжаць у аснове Капірайта.

Аднак, большасць гэтых дакументаў састарэла і шкодныя для Беларусі. Яны патрабуюць, калі не адмены, дык сур’ёзнага перагляду і абнаўлення згодна патрэбам грамадства.

Што будзем вывучаць?

Падчас летняй сэсіі Феміды Фаланстэра будуць вывучаны:


1. Законапраект па доступу грамадзян да інфармацыі.
2. Закон “Аб  аўтарскім праве і сумежных правах”. Гісторыя капірайта. Аб’екты, суб’екты капірайта. Прырода інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).
3. Асобныя артыкулы Грамадзянскага кодэкса, якія тычуцца ІУ і прамысловай уласнасці. Патэнты.
4. Закон “Аб камерцынай тайне”.
5. Ахова ІУ. Адміністрацыйны, Крымінальны кодэкс. Правапарушэнні і злачынствы, звязаныя з доступам да інфармацыі і кантрафактнай прадукцыі.
6. Міжнародныя дамовы (Бернская, Парыжская, Рымская, Жэнеўская канвенцыі, дамовы САІУ, ТРІПС і інш.)
7. Заканадаўчая капірайт-ініцыятыва ў Еўропе, ЗША, Беларусі.

У выніку сустрэч будзе складзены спіс хвалюючых удзельнікаў пытанняў, а таксама распрацаваны пералік рэкамендацый па змяненню ў законах, у тым ліку для легалізацыі выкарыстання свабодных ліцэнзіяў (напрыклад, GPL, Creative Commons) і дэмантажа сённяшнега беларускага капірайта.

Фармат

Клуб праходзіць на добраахвотных пачатках і кожны ўдзельнік зможа далучыцца настолькі, наколькі сам захоча. Для канцэнтравання ведаў і іх даступнасці будзе выкарыстана wiki клуба:femida.falanster.info.

Для каго?

Удзельнікаў папярэдніх сезонаў, піратаў, бібліятэкараў, музейных працаўнікоў, сацыёлагаў, wiki-актывістаў, школьнікаў, студэнтаў, хактывістаў, юрыстаў і ўсіх зацікаўленных пытаннямі капірайта.

Для удзела пажадана запоўніць заяўку.

Азнаямленчая сустрэча адбудзецца 30 мая у 19:00 па адрасе: вул. Захарава, 77а, пак. 2б.