Выставки

Беларускі амбратып vol.2 (0+)

9 ноября 2018 - 8 декабря 2018

Кніжная шафа

Минск, пр-т Дзержинского, 9

Справки: тут.

Вход: бесплатный

Беларускі амбратып vol.2 (0+)

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе фотавыстаўку «Беларускі
амбратып vol.2».

Шэсць аўтараў, якія працуюць у Беларусі ў фатаграфічнай тэхніцы мокрага каладыённага працэсу. Выстава пройдзе з 9 лістапада па 8 снежня 2018 г. Адкрыццё адбудзецца 9 лістапада а 19-й гадзіне. 

На выставе будуць прадстаўленыя партрэты і нацюрморты, выкананыя ў старадаўняй
тэхніцы мокрага калодыя — амбратыпіі, якой ужо больш за 160 гадоў. Усе працы
дэманструюцца ў арыгіналах упершыню.

Амбратып — варыянт каладыённага працэсу, у выніку якога на шкле атрымліваецца
негатыў. Калі прыкласці да яго чорны фон, здымак выглядае як пазітыўная выява.
Фатаграфія атрымліваецца «недасканалай»: з пацёртасцямі, драпінамі на месцы мацавання шкла, падцёкамі хімікатаў. Але гэта робіць кожны партрэт унікальным. Сутнасць тэхнікі заключаецца ў атрыманні негатыўных выяў на шкляных пласцінах з калоіднай эмульсіяй.

На тое, каб наліць эмульсію, замацаваць, зрабіць здымак і праявіць яго ў фатографа ёсць
10-15 хвілін, інакш калодый высахне. Лічыцца, што дзякуючы працяглай экспазіцыі позы і
выразы мадэляў набывалі высакародныя рысы.

Дзмітры Аз (адзін з аўтараў і куратар выставы): «У гэтым годзе споўнілася 5 гадоў з
таго моманту, як я вырабіў свой першы амбратып. І калі 5 гадоў таму я быў адзіны, хто
займаўся гэтым відам фатаграфіі ў Беларусі, то на дадзены момант нас ужо 6 чалавек!
Гэта мяне вельмі радуе. Значыць, гэтая тэхніка атрымання фатаграфічнай выявы
захаваецца ў нашай краіне. Аўтары, якіх я знайшоў, жывуць у розных рэгіёнах, таму
гэтую тэхніку цяпер можна ўбачыць не толькі ў сталіцы. Некаторыя аўтары толькі
засвойваюць амбратыпію, іншыя ўжо больш вопытныя, але нас аб’ядноўвае адно —
любоў да алхімічных вопытаў атрымання выявы. Без любові да гэтага працэсу займацца
ім немагчыма!

Збіраючы аўтараў для ўдзелу ў выставе я кіраваўся толькі адным прынцыпам: самастойнае атрыманне выявы ў тэхніцы мокрага каладыённага працэсу. Паверце — гэта няпроста.

Увесь наступны год выстава будзе перамяшчацца па Беларусі, па рэгіёнах, дзе жывуць
аўтары і не толькі. Разам з выставай плануецца правядзенне майстар-класаў, на якіх усе
ахвотныя змогуць паглядзець, як нараджалася фатаграфія. Прыходзьце, будзе цікава!»

Удзельнікі выставы:
-Дзмітрый Аз (Мінск);
-Аляксей Карасёў (Віцебск);
-Сяргей Атрошчанка (Лепель);
-Вячаслаў Бахметаў (Гомель);
-Пан Барада (Аляксей Чарнякевіч, Лунінец);
-Яўген Міхальчык (Слонім).