Спектакли

Беларусь 4’33 (18+)

22 мая 2019

Культурный хаб Оk16

Минск, ул. Октябрьская, 16

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: 16 руб.

 

Беларусь 4’33 (18+)

Праект «Т.О.К.» запрашае на тэатральнае падарожжа па беларускім Горадзе Сонца. Выставачна-мультымедыйны івэнт «Беларусь 4’33. Горад Сонца Кропка Нуль» паводле кнігі Артура Клінава адбудзецца 22 траўня ў «Ок16». У новай версіі праекта Тані Арцімовіч і Антона Сарокіна тэкст прачытае акцёр Аляксандр Малчанаў. За гук адказвае Эрык Арлоў-Шымкус, відэа – Таня Арцімовіч. Пасля мерапрыемства адбудзецца Q&A з аўтарам кнігі.

У аснове выставачна-мультымедыйнага праекта палягае «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» беларускага пісьменніка і мастака Артура Клінава. Кніга расказвае гісторыю чалавека, народжанага ў савецкім Мінску, які праз успаміны горада свайго дзяцінства распавядае пра адзін няўдалы гістарычны сацыяльны эксперымент — Савецкую імперыю.

Цела Мінска, ягоная гісторыя становяцца ў гэтым расповедзе асноўнай метафарай, прасторай, звяртаючыся да якой герой спрабуе ўспомніць сябе, усвядоміць тое, што было, для таго каб знайсці шляхі думаць пра сваё заўтра. Але гэта не толькі гісторыя чалавека, траўмаванага савецкім праектам, гэта гісторія пра пошукі ідэнтычнасці ў прасторы горада, і, як аказваецца, складана знайсці сябе ў зруйнаваным горадзе ці месцы, якое не мае памяці.

Працуючы з канцэптам Горада Сонца, разважаючы пра ўтопію, факусуючыся на феноменах памяці і часу (мінулага і будучага), Таня Арцімовіч і Антон Сарокін пераасэнсоўваць клінаўскую ідэю і спрабуюць знайсці ў гэтай гісторыі галасы і выявы сучаснасці – глабальнай і лакальнай.

Пасля перформансу адбудзецца гутарка з аўтарам «Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца» Артурам Клінавым.

Праект здзейснены ў межах рэзідэнцыі Цэнтра сучаснага мастацтва Ujazdowski Castle (Варшава) і Akademie Schloss Solitude (Штутгарт) як частка New Networks праекта і з фінансавай падтрымкай Foundation for Polish–German Cooperation і Горада Варшавы.

Спектакль быў паказаны ў рамках Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва ТЭАРТ (Мінск, 2016 г.) і праекта «World on stage» Культурнага цэнтра BOZAR (Брусэль, 2018).