Другое

Пешеходное путешествие «Бажніцы Высокага Места» (16+)

12 марта 2021

Ратуша

Минск, пл. Свободы, 2а

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: пожертвование

Пешеходное путешествие «Бажніцы Высокага Места» (16+)

У пятніцу, 12 сакавіка, гісторык, экскурсавод, музыка і калекцыянер Яраш Малішэўскі запрашае на вечаровую пешаходную вандроўку “Бажніцы Высокага Места”. Пачатак вандроўкі а 18. Сустракаемся ля ўваходу ў Ратушу.

На працягу шпацыру ўсе ахвотныя атрымаюць магчымасць даведацца:

  • пра менскія храмы ВКЛаўскіх часоў, што каранавалі наш найгалоўны пляц і знаходзіліся непадалёк ад яго;
  • пра тое, якія знакамітыя роды спрычыніліся да будавання касцёлаў, цэркваў і кляштараў;
  • пра тое, які святы больш за 300 гадоў таму стаўся нябёсным апекуном нашага места і адкуль паходзяць назвы вуліцаў – Зборавая ды Феліцыянаўская, Школьная ды Францішканская;
  • хто такія рохіты і баніфратары;
  • пра самы знакаміты абраз сталіцы і падземная лёхі;
  • пра тое, што лучыць Менск і Будслаў;
  • пра мескія готыку і рэнесанс, барока і класіцызм…
  • ды багата чаго яшчэ, калі прыйдуць на шпацыр.

Вандроўка, як і ўсе іншыя апошнім часам, праводзіцца за ахвяраванні. Але спадзяемся, што вы ўсведамляеце, колькі часу і высілкаў гіды ахвяруюць, каб падрыхтаваць і правесці для вас надзвычай цікавыя вандроўкі, і калі будзе магчымасць ахвяраваць болей, скарыстайцеся ёю.