Спектакли

Байкi шляхцiца Завальнi. Чорны певень i Цмок (4+)

25 декабря 2018

Музей-мастерская З. Азгура

Минск, ул. Азгура, 8

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: детям 4 руб., взрослым 8 руб.

 

Байкi шляхцiца Завальнi. Чорны певень i Цмок (4+)

Мiжнародны праект «Вандроўныя лялечнiкi» 
Тэатральна-музычны калектыў «Манетны Двор»
Рэжысёр – Дзмітрый Гайдэль
Куклы і рэквізіт – Цыліна Малашка, Алена Плютава
Касцюмы - Цыліна Малашка
Акторы – Дмітрый Гайдэль, Віктар Гатоўскі

25 снежня ў Музее-майстэрне Заіра Азгура адбудзецца лялечны спектакль «Чорны певень і Цмок» па байках шляхціца Завальня ў стылi беларускай батлейкi. Прадстаўленне прызначана для сямейнага прагляду.

Першы сеанс: 11: 00 (на беларускай мове) Другі сеанс: 14:00 (на беларускай мове) Трэці сеанс: 17:00 (на расейскай мове)

Народны кукальны тэатр батлейка (ад Betleem ― польская назва Віфлеема) з’явіўся ў XVI стагоддзі. Спачатку прадстаўленні былі звязаны са святам каляды, калі шкаляры хадзілі з батлейкай па мястэчках і вёсках. Рэпертуар з цягам часу папоўніўся фальклорна- бытавым матэрыялам, незвычайнымі сюжэтамі, містэрыямі, колькасцю персанажаў. Сярод беларускага народа і па сённяшні дзень захоўваюцца асобныя паданні даўніх часоў, якія сталі такімі ж туманнымі, як і міфалогія старажытных народаў. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія служаць злым панам, чараўнікам. Пан Завáльня, заможны шляхціц на гародзе, жыў ў паўночным дзікім баку Беларусі. З нараджэння быў ён адораны душой паэта і хоць сам не пісаў ні прозай, ні вершамі, але любая казка пра разбойнікаў, волатаў, пра чуды надзычай яго займала і кожную ноч ён засыпаў слухаючы розныя гісторыі. Адзін з такіх містычных аповедаў пра «Чорнага пеўня і Цмока» ён і распавядзе ў гэты вечар.

Колькасць месцаў абмежавана. Замовіць месца на спектакль можна па нумары: +375 (17) 380-06-32 +375 (29) 997-18-35 Выкупіць забраніраваны квіток трэба не пазней, чым за дзень да прагляду.

Ілюстрацыя: В.Славук.