Баўхаус
15 марта 2015
Справки: тут.
Вход: 100 000 руб.
З 15 сакавіка ў у галерэі "Ў" працягнецца аўтарскі курс дзiцячых майстар-класаў Сафіі Садоўскай «Баўхаус», заснаваны на адукацыйных элементах знакамітай школы дызайну Баўхаус.
Дзеці, якія наведалі максімальную колькасць заняткаў, змогуць у канцы траўня атрымаць базавае веданне аб куратарстве і прымуць удзел у выніковай экспазіцыі прац удзельнікаў курса.
Ад аўтара курса: “Сапраўднае свята мастацтва! Гэтай вясной мы працягнем заняткі, заснаваныя на матэрыялах ўступнага курса школы "Баўхаус". Што такое рытм у мастацтве? Як адлюстраваць рух? Пра гэта мы будзем гаварыць і вядома правяраць алоўкі і пэндзлі на трываласць, а фантазію - на бязмежнасць. Лініі будуць скакаць, святло будзе пралівацца і пакідаць то тут, то там маляўнічыя лужыны розных колераў”.
Праграма ДТМ сакавік-травень 2015
15.03 - Лінія, рытм
22.03 - Рух
29.04 - Сілуэт
5.04 - Кантраст
12.04 - Святло, ззянне, мігаценне і інш.
19.04 - Партрэт. Фаюмскі партрэт, сучасны партрэт. Хто я?
26.04 - Перспектыва. Архітэктура ў скрынцы
3.05 - Партрэт. Хто ты?
10.05 - Сіметрыя, раўнавага
17.05 - Калажы. Летні дзённік
24.05 - Як захаваць успаміны? Тое, што не хочацца забываць
Кожную нядзелю, 13.00 - 14.30.
Узрост: 7-12 год.
Запіс: +375 33 303 59 60.
Фота: tgifchild.com