Балотная археалогія
15 февраля 2013
Даведкi: тут.
Уваход: вольны.
Ці ведаеце Вы, што Шыгірскі ідал, шэдэўр сусветнай археалогіі, знойдзены таксама на
балоце і з’яўляецца старэйшым за егіпецкія піраміды?
Ці вядома Вам, што самую першую драўляную скульптуру чалавека на тэрыторыі Беларусі, якой больш за 4 тысячы гадоў, знайшлі на старажытным балотным паселішчы Асавец каля Бешанковічаў?
А ці ведаеце Вы, што дзякуючы выдатным кансервуючым якасцям торфа старажытныя рэчы з арганікі, трапіўшы ў балота, могуць захоўвацца тысячагоддзямі?
15 лютага адбудзецца сустрэча з археолагамі па тэме "Балотная археалогія" і яе перспектывы для Беларусі”.
Мэта сустрэчы пазнаёміць жыхароў сталіцы з некаторымі цікавымі вынікамі археалагічнага вывучэння старажытных паселішчаў, якія знойдзены ў беларускіх балотах і ўзніклі больш за тры – пяць тысяч гадоў таму назад. Нашы балоты – гэта не толькі ўнікальны прыродны комплекс, але і неацэнны архіў дадзеных пра нашае гістарычнае мінулае.
У сустрэчы прымуць ўдзел беларускія археолагі:
Мікола Крывальцэвіч, кандыдат гістарычных нвук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аўтар каля 230 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку манаграфічных прац па старажытнай гісторыі Беларускага Палесся;
Максім Чарняўскі, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, кнігі “Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку”, археолаг, які вядзе шматгадовыя даследаванні на старажытных паселішчах Крывінскага тарфяніка каля Бешанковічаў;
Людміла Дучыц, кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых і навукова папулярных прац па археалогіі, у тым ліку кніг па сакральнай геаграфіі, міфалогіі, вераванням старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі;
публіцыст Ірына Клімковіч – адзін з арганізатараў экспедыцый па сакральных мясцінах і помніках Беларусі, аўтар энцыклапедычных слоўнікаў і кніг па
міфалогіі беларусаў і сакральнай геаграфіі Беларусі.
Сустрэча арганізавана таварыствам “Зялёная сетка”, грамадскім аб’яднаннем
“Экадом” і інфармацыйным цэнтрам “Эка-інфа” НАН Беларусі.