Жажда власти и борьба добра со злом в постановке «Баладына» (18+)
12 апреля 2021
“Баладына” была завершана ў снежні 1834 года, а выдадзена праз пяць гадоў у Парыжы. Драма паўстала ў эміграцыі падчас дыскусій пра прычыны нядаўняга разгрому лістападаўскага паўстання і дэбатаў аб агульнай гісторыі і будучым лёсе народа. Паэт злучыў у творы рэалізм і фантастыку, засяродзіўшыся на аналізе характараў і ўчынкаў герояў.
Расказаная на фоне казачных падзей гісторыя пра дзвюх сясцёр – Баладыну і Аліну – стала вельмі папулярнай. Яна аказала вялікі ўплыў на нацыянальную культуру, а відовішчныя тэатральныя пастаноўкі натхнялі і захаплялі цэлыя пакаленні.
Сёстры Баладына і Аліна жывуць з маці ў беднай хаце ў лесе. Гаплана, каралева возера Гопла, закаханая ў Грабца – каханка Баладыны. З-за сваёй рэўнасці яна ўмешваецца ў чалавечыя справы і блытае лёсы герояў. Аднойчы служка Гапланы Скерка прыводзіць у лясную хату багатага каралевіча Кіркора.
Гаплана спадзяецца, што Кіркор закахаецца ў Баладыну – і тады Грабец застанецца ёй. Аднак воляю Скеркі каралевіч закахаўся ў абедзвюх сясцёр адразу. Каб вырашыць, чыім мужам стане Кіркор, дзяўчаты спаборнічаюць у зборы малін. Кіркор стане мужам той, якая першая назбірае поўны збан. Калі выяўляецца, што выйграла Аліна, Баладына забівае сястру...
Прага ўлады, павольнае ператварэнне ў сапраўднага злачынцу і зацятая барацьба дабра з ліхам з’яўляюцца асноўнымі матывамі трагедыі.
- Пераклад Лявона Баршчэўскага.
- Рэжысёр Андрэй Саўчанка.
- Акторы: Кацярына Сірыўля, Іван Патапаў, Андрэй Новік, Мікола Варабей, Алена Зуй-Вайцехоўская, Аляксей Любчанка, Яраслава Федчанка, Аня Рудак, Павел Міхаленя.
- Кампазітар Канстанцін Яськоў.
- Сцэнаграфія Юрый Вінаградаў.
- Касцюмы Алеся Яфімік.
- Грым Марына Марцінчык.
- Харэаграфія Яўген Іваноў.
- Афіша Вольга Савіч.
- Дэкаратар Агапа Саўчанка.
- Святло Сяржук Голік.
- Гук Аляксандр Яцкевіч.
- Гаспадыня Ірына Бародзіч.
Працягласць спектакля 2 гадзіны 10 хвілінаў з антрактам.