Прэмія Багушэвіча (6+)
Сёлета прэмія будзе ўручаная ў дзень нараджэння яе патрона - Францішка Багушэвіча - 21 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кнігарні Логвінаў а 18:00.
Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу
аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтру.
Летась Прэмію Багушэвіча атрымалі Віктар Корбут і Дзмітрый Ласько за кнігу «Мінск.
Спадчына старога горада. 1067–1917».