28 сакавіка Мемарыальны музэй-майстэрня З.І. Азгура «Аўтарскі аўторак».
Вечарына мэлядэклямацыяў і калектыўных імправізацыяў зь “Віктарам Сямашкам ды Кумпаніяй”
Праграма:
- Інструмэнтальная разьмінка.
- Мэлядэклямацыйныя кампазыцыі (з маленькай лекцыяй).
Антракт.
- Графічныя кампазыцыі (паводле загадзя падрыхтаваных інструкцыяў).
- Кульмінацыйная імправізацыя (з плястыкай).
Удзельнікі:
Віктар Сямашка — духавік-імправізатар і паэт зь Менску. На сцэне з канца 1990-ых. Браў удзел у разнастайных праектах кшталту “Князь Мышкін” і “Нагуаль”, стварыў уласныя гурты “Сямашка ды Кумпанія”, Paradox-Ensemble, Fantastic Swimmers. Выступаў у розных гарадох Беларусі, Польшчы, Украіны, Летувы, Латвіі, Расеі, у Францыі. Запісы яго праектаў выдаваліся на лэйблах Tape-Safe (Бэльгія), Mahorka (Баўгарыя), Signals from Arkaim (Чэхія), Clinical Archives (Расея) ды інш. Займаецца мэлядэклямацыяй, піша музыку для нямога кіно. Вядзе культуралягічную радыёпраграму “Кракатук” (vvsiamashka.podfm.ru/krakatuk).
Дзяніс Кудраўцаў – чалавек-рок- бэнд зь вёскі Сінія Горы, што каля Менску. Шмат год займаецца хатнім гуказапісам (праекты VoCall, HEX, Lin Ua). Піша песьні ды інструмэнтальныя творы, музыку да кіно й тэатральных пастановак. Задзейнічаны ў шэрагу андэграўндных калектываў (The Bangalors, Masque Noir, Yellow Power). Здымае кароткамэтражнае відэа. E 2016 г. журы фэстывалю velcom Smartfilm прызнала найлепшым буктрэйлерам беларускай літаратуры ягоны ролік да кнігі Сяргея Дубаўца. У тым жа годзе першым зь беларусаў Дзяніс паўдзельнічаў у амэрыканскім праекце OneBeat.
Максім Іўкін – кампазытар, харавы дырыгент, піяніст і вакаліст, стваральнік фармацыі “Балцкі Субстрат”, былы ўдзельнік гурту “Жаба ў каляіне”. У песеннай творчасьці спэцыялізуецца на фальклёры й вершах рэпрэсаваных паэтаў. Аб’езьдзіў з канцэртамі ўсю Беларусь. Адмыслова завітае на імпрэзу з Масквы, дзе зараз жыве й сьпявае ў мясцовым латыскім хоры.
Квіткі ў касе ды на сайце музэя.
Фота: The Huffington Post