Концерты

Фест «Артысты перамогі» в честь отважных музыкантов (16+)

13 марта 2021

СПРАВКИ: здесь

ВХОД: бесплатный

 

Фест «Артысты перамогі» в честь отважных музыкантов (16+)

Беларускі фонд культурнай салідарнасці аб’яўляе перазапуск анлайн-фэсту #АртыстыПерамогі.

Вядомая беларуская оперная спявачка і актрыса, лідарка блока «Культура і нацыянальная спадчына» у НАУ Маргарыта Ляўчук стала яскравым сімвалам пратэсту-2020. З-за сваёй актыўнай пазіцыі вымушана была пакінуць Беларусь.

Не менш знакаміты блогер з пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці Андрэй Павук – аўтар youtube-канала «Рудабельская паказуха», грамадзянскі актывіст, неаднаразова па надуманых падставах прыцягваўся ўладамі да адміністрацыйнай адказнасці. Шырокую вядомасць атрымаў як аўтар хіта «Я з вёскі» у выкананні Ксеніі Дзягелькі. Восенню 2020 года ён разам з сям’ёй не змог вярнуцца ў Беларусь з-за пераследу.

Андрэй і Маргарыта працягваюць актыўны супраціў і чакаюць вас у суботу на анлайн-канцэрт, дзе заспяваюць як хіты сатырычнага дуэта “Красная Зелень”, так і пяшчотныя кампазіцыі з анталогіі беларускай музыкі. А таксама артысты адкажуць на вашыя пытанні ў прамым эфіры.

Пасля таго, як 2 сакавіка ў клуб, дзе здымалі наступную серыю канцэртаў з удзелам у тым ліку брэсцкіх рокераў "Дай дарогу!", прыйшлі сілавікі, праект у межах Беларусі часова прыпыніўся ў мэтах бяспекі. Але ён здабыў другое жыццё з дапамогай музыкаў, якія апынуліся па-за межамі Радзімы.

Фэст "Артысты перамогі"​ ладзіцца ў гонар мужных музыкаў, якія нягледзячы на ўсю небяспеку ідуць да людзей, граюць, натхняюць сваёй творчасцю ўсіх нас.