Artes Liberales 2014: Мастацтва і Тэхна-Логіі
6 февраля 2014 - 2 марта 2014
Даведкi: тут.
Уваход: вольны.
ARTES LIBERALES – гэта цыкл адкрытых і захапляльных лекцый, майстар-класаў, дыскусій і круглых сталоў з удзелам найлепшых прафесараў і лектараў Беларусі і Еўропы. Праграма акадэмічных мерапрыемстваў праекта мае міждысцыплінарны характар і ахоплівае шырокую гуманітарную прастору (тэорыя і гісторыя візуальных мастацтваў, гендарныя даследаванні, філасофія, сацыяльныя навукі, урбаністыка, культурная спадчына і музеязнаўства, медыятэорыя ды іншыя галіны ведаў).
На тры тыдні прастора галерэі сучаснага мастацтва «Ў» ператворыцца ўадкрыты ўніверсітэт– даступны для ўсіх і кожнага. Знаёмства з традыцыямі і найноўшымі тэндэнцыямі ў галіне разнастайных сацыягуманітарных дысцыплін прапануецца здзейсніць праз сінтэз інтэлектуальных практык і творчых праектаў.
Тэматычны фокус праекта ў 2014 годзе – Art+Science+Technology, альбо «траісты саюз» навукі, мастацтва і тэхналогій у прасторы дыгітальнай культуры.
У праграме:
- круглыя сталы і дыскусіі – «Дыгітальны выклік: будучыня гуманітарных навук», «Грамадства ведаў» да «Грамадства ведаў»: папулярызацыя ведаў у СССР», «Які музей навукі і тэхналогій патрэбны Беларусі?», «Новыя тэхналогіі ў дыстанцыйнай адукацыі», «Паміж навуковай журналістыкай і папулярнай сацыялогіяй», «The World of Tanks: бітвы за гісторыю?», «Медыялізацыя і медыкалізацыя культуры: якім чынам магчымая гісторыя мастацтва ў эпоху інтэрнэту, альбо ці заўжды глядач ёсць пацыентам?», «Новыя рэпрадуктыўныя тэхналогіі і праблематызацыя мяжы паміж натуральным і штучным у досведзе чалавека»;
- цыклы лекцый – «Медыялізацыя ведаў у міждысцыплінарных кантэкстах», «Універсітэт і новыя тэхналогіі», «Мастацтва і фантазія: ад казкі да science-fiction», «Каханне і сэксуальнасць паміж мастацтвам і навукай»;
- 24hSolaris – аўдыявізуальная інсталяцыя;
- майстар-класы – «Візуалізацыя нецікавых аб'ектаў», «Перапісваючы дзіцячыя казкі: гендар для прынцэс і прынцаў», «Urban Audio / Video Rhytms»;
- Тата мыў раму – выстава гендарна-адчувальнага дызайну;
- «Science-Fiction and Live Cinema» – дэманстрацыя эксперыментальных навукова-папулярных фільмаў і фантастычнага кіно з жывым саўндтрэкам ад электронных музыкаў з Беларусі і Латвіі;
- прэзентацыі новых выданняў у галіне сацыяльных і гуманітарных навук.
Асаблівасцю экспазіцыйнай праграмы Artes Liberales 2014 будзе яе «рухомы» характар. Стэрыльная прастора галерэі як «лабараторыі» будзе пакрысе напаўняцца графічнымі і кінематаграфічнымі аб'ектамі, у тым ліку прадуктамі супольнай творчасці ўдзельнікаў варштатаў (work-in-progress) і «візуальнымі канспектамі» адукацыйных мерапрыемстваў. Іншымі словамі, выстава будзе стварацца з «чыстага аркуша».
У праекце бяруць удзел:
Ален Флешэр (Францыя), Андрэс Кург (Эстонія), Леанід Лознэр (Беларусь), Артурас Букаўскас (Літва), Павел Церашковіч (Беларусь), Галіна Арлова (Расія), Вікторыя Мусвік (Расія), Кацярына Лапіна-Кратасюк (Расія), Ала Сакалова (Беларусь), Андрэй Горных (Беларусь), Таццяна Шчытцова (Беларусь), Вольга Шпарага (Беларусь), Максім Жбанкоў (Беларусь), Ала Пігальская (Беларусь), Фелікс Акерман (Нямеччына/Літва), Вольга Гапеева (Беларусь), Ганна Шадрына (Беларусь), Павел Няхаеў (Беларусь), Вольга Салахеева (Беларусь), Аляксандр Цурко I/DEX (Беларусь), Echo Chorus(Латвія),Alexei Sfourds (Беларусь) ды іншыя запрошаныя лектары, мастакі і музыкі.
Кіно – як форма сацыяльнай утопіі
Мастацтва – на сцяне і на экране
Навука – і яе жыццё па-за межамі лабараторыі
LiveCinema – Творы-Падзеі
Электронная музыка – нашая акусматычная будучыня
І галерэя – як месца сустрэчы
Аўтар і куратар праекта – Альміра Усманава
Каардынатар – Аляксей Барысёнак
Куратар аўдыявізуальнай праграмы – Павел Няхаеў
Куратар выставы студэнцкіх праектаў – Таццяна Кулажэнка
Прэс-канферэнцыя: 6 лютага, 18:00
Адкрыццё: 6 лютага, 19:00
Праграма мерапрыемстваў
6 лютага (чацвер)
19:00 Альміра Усманава. Уступная лекцыя «Ад камунікатыўнага вобразу да медыялізацыі ведаў, або гуманітарная адукацыя як практыка свабоды (пра канцэпцыю праекта Artes Liberales)».
7 лютага (пятніца)
11:00 Прэзентацыя кнігі Алена Флешэра (Францыя) «Лабараторыя часу. Эсэ пра кіно і фатаграфію» з удзелам аўтара.
Стэнд Амбасады Францыі ў Беларусі. ХХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш Месца правядзення: НВЦ «БелЭкспа» (г. Мінск, вул. Я. Купалы, 27).
8 лютага (субота)
15:00 Сустрэча з Аленам Флешэрам.
18:00 Круглы стол «Дыгітальны выклік: будучыня гуманітарных навук».Удзельнікі: Аляксей Крывалап, Фелікс Акерман, Дзмітры Карэнка, Альміра Усманава, Андрэй Горных.
9 лютага (нядзеля)
15:00 Архітэктурная суполка Monogroup. Прэзентацыя праекта “Междысцыплінарны хакатон Hack for Future”. Мастацтва, тэхналогіі, міжкультурныя масты і дзіўная атмасфера.
17:00 Арцемі Панькоў. Прэзентацыя праекта «Музей электроннай музыкі».
18:00 Альміра Усманава. Лекцыя «Дэіндустрыялізацыя і эпас, або "Хобіт" як пустэча капіталізму».
10 лютага (панядзелак)
17:00 Рыгор Мінянкоў. Лекцыя «"Адукацыйныя веды" ў сферы гуманітарных навук: што гэта значыць сёння?».
11 лютага (аўторак)
17:00 Аляксандр Танана. Лекцыя «Інтэрнэт-анімацыя: сацыяльная і культурная логіка новага фармату». Прэзентацыя анімацыі «Калі мы былі гадзіннікамі».
19:00 Антаніна Іванова. Лекцыя «Машына часу ў кіно: трансфармацыя вобразу».
12 лютага (серада)
19:00 Павел Церашковіч. Лекцыя «Памяці Чарльза Роберта Дарвіна: натуральны адбор, першабытны сэкс і (пост)савецкая этнаграфія».
13 лютага (чацвер)
19:00 Ганна Шадрына, Алена Мінчэня. Лекцыя «Паміж навуковай журналістыкай і папулярнай сацыялогіяй». Прэзентацыя кнігі А. Шадрыной «Не замужам: сям’я, каханне і сэкс па-за межамі шлюбу».
14 лютага (пятніца)
17:00 З цыклу «Псіхааналітычны дыскурс пра каханне»
Галіна Русецкая. Лекцыя «Пра некаторыя наступствы, што вынікаюць з формулы Ж. Лакана "сэксуальных стасункаў не існуе"».
Вікторыя Канстанцюк. Лекцыя «Антыноміі кахання і сэксуальнасці».
19:00 Максім Жбанкоў. Лекцыя «Серыйны Шэрлак: хто падставіў містэра Холмса?»
15 лютага (субота)
17:00 Павел Няхаеў. Дыскусія «Электронная музычная сцэна ў Беларусі: актуальныя пытанні». Паказ фільма-інтэрв'ю з арганізатарамі беларускіх электронных лэйблаў (аўтары: Вольга Салахеева, Юлія Кавязіна).
20:00 Паказ фільма «Голем, як ён прыйшоў у свет» (1928), жывое музычнае суправаджэнне - Harmash (электронны праект).
16 лютага (нядзеля)
15:00 Вольга Шпарага. Лекцыя «Супольнасці пасля "друкаванага капіталізму". Супольнасці і сучаснае мастацтва».
17:00 Вольга Салахеева. Лекцыя «Live cinema: кіно як перформанс».
17 лютага (панядзелак)
14:00 Павел Няхаеў, Вольга Салахеева. Пачатак варштатаў «Urban A/V Rhythms» (патрэбна загадзя зарэгістравацца на rhythm.research@gmail.com).
17:00 Майстар-клас «Перапісваючы дзіцячыя казкі: гендар для прынцэс і прынцаў»(Вольга Гапеева, Алена Мінчэня, Марта Герашчанка).
18 лютага (аўторак)
19:00 Галіна Арлова. Лекцыя «Вялікія якасныя дадзеныя: прыгнёт і захапленне гуманітарыя ў эпоху татальнай дыгіталізацыі».
19 лютага (серада)
18:00 Дыскусія на тэму «Незалежнае кіно ў Беларусі: хто, як і для каго?». Прэзентацыя прац удзельнікаў фестывалю небюджэтнага кіно «toKino» (Аляксандра Ігнатовіч, Наталля Ненарокамава).
20 лютага (чацвер)
17:00 Аляксандр Пупцаў. Лекцыя «Распрацоўка сучасных дыстанцыйных курсаў: праблемы і перспектывы»
18:30 Таццяна Кулажэнка, Ала Пігальская. Экскурсія па выставе.
19:00 Ала Пігальская. Лекцыя «Савецкі плакат, шрыфт і рэч».
21 лютага (пятніца)
18:00 Андрэс Кург. Лекцыя «На шляху да папяровай архітэктуры. Візіянерскія праекты ў Таліне і Маскве ў познесавецкі час» (мова лекцыі: англійская з перакладам на рускую).
22 лютага (субота)
17:00 Аліна Крушынская, Вольга Гапеева, Вольга Бубіч. «Гендарныя знакі: тэкст і вобраз».
20:00 Паказ фільма «Антэна» (2007), жывое музычнае суправаджэнне - Pavel Ambiont.
23 лютага (нядзеля)
15:00 Ліза Бобрыкава. Лекцыя «Дыгітальны паварот: ад кінаархіваў да сінематэк-атракцыёнаў».
17:00 Кацярына Лапіна-Кратасюк. Лекцыя «Transmedia storytelling: “культура ўдзелу” ў тэорыях і практыках».
24 лютага (панядзелак)
16:30–19:00 Леанід Лознер. Лекцыя «Музей навукі і яго роля ў развіцці навукова-тэхнічнага патэнцыялу грамадства». Дыскусія «Які музей тэхнікі і навукі патрэбен Беларусі».
26 лютага (серада)
17:00 Кацярына Янчэўская, Алена Тоўсцік, Ірына Стальная. Лекцыя-дыскусія«Медыялізацыя і медыкалізацыя культуры: як магчымая гісторыя мастацтва ў эпоху інтэрнэт, або ці заўжды глядач ёсць пацыентам?»
19:00 Паказ фільмаў Уладзіміра Кобрына. Прадстаўляе Артурас Букаўскас.
27 лютага (чацвер)
17:00 Ала Сакалова. Лекцыя «Класічная мастацкая літаратура: ад штодзённасці да прававых ідэяў (на прыкладзе творчасці А.С. Пушкіна)».
18:30 Дыскусія «Новыя рэпрадуктыўныя тэхналогіі як прастора сацыяльных трансфармацый» (Ганна Селязнева, Таццяна Шчытцова, Сяргей Галенчэнка).
20:00 Прэзентацыя аудыявізуальнай інсталяцыі 24h Solaris (Альмира Усманава, Алесь Цурко).
20:20 Паказ фільмаў Уладзіміра Кобрына. Прадстаўляе Артурас Букаўскас, жывое музычнае суправаджэнне - Alexei Sfourds.
28 лютага (пятніца)
17:00 Таццяна Шчытцова. Лекцыя «Змяненне структуры маральнага досведу ў эпоху біятэхналогій».
18:30 Прэзентацыя апошніх нумароў філасофска-культуралагічнага часопіса «Топас».Узнагароджанне пераможцаў навукова-даследчага конкурсу сярод маладых даследчыкаў.
20:00 Сустрэча выпускнікоў ЕГУ ў клубе «Піраты» (пр. Партызанскі, 6А), выступ гурта«Адыс Абеба» (патрэбна загадзя зарэгістравацца на alumni@ehu.lt).
1 сакавіка (субота)
17:00 Вікторыя Мусвік. Лекцыя «Венера і Меланхолія. Рэнесансны міф, псіхалогія і нейранавукі».
20:00 Паказ фільма «Аэліта» (1924), жывое музычнае суправаджэнне - ECHOCHORUS(Рыга, Латвія).
2 сакавіка (нядзеля)
17:00 Лекцыя Марыі Гадаванай
19:00 Фінісаж. Музычнае суправаджэнне - KorneJ
У праграме магчымыя змены. Сачыце за абнаўленнямі інфармацыі!