Арт-тэрапія

25 июля 2015

Галерея «Ў»

Минск, ул. Октябрьская, 19

Справки: +375 33 303 59 60.

Вход: 240 000 руб. за занятак.

Арт-тэрапія

З 21 ліпеня да 2 жніўня ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе курс заняткаў па арт-тэрапіі, для ўдзела ў якім зусім не абавязкова ўмець маляваць. У арт-тэрапіі творчы працэс выкарыстоўваецца найперш для асэнсавання нутранай рэчаіснасці: што я адчуваю, чаму я так рэагую, чаго я хачу, чаму я нешта раблю/не раблю, чаму я цешуся, што мяне палохае, чаму аддаю перавагу і г.д.

Арт-тэрапія – гэта вольнае самавыяўленне. Кожны ўдзельнік групы знойдзе свой адметны творчы метад і абярэ для сябе самы камфортны ўзровень інтэнсіўнасці працы над сабою.

Курс разлічаны на тых, хто:
- шукае самавыяўлення і хоча атрымаць процьму асалоды ад
арт-тэрапеўтычнага працэсу;
- хоча атрымаць адказы на свае пытанні ў розных кантэкстах жыцця праз мастацтва;
- жадае змяніць сябе і стасункі з наваколлем, але не ведае якім чынам;
- прагне натхнення ад новых азарэнняў;
- хоча навучыцца метадам кіравання эмоцыямі і самавалодання;

У праграме:
- самавыяўленне фарбамі, алоўкамі і г.д.
- праца са снамі (тлумачэнне і разуменне якім чынам іх скарыстаць у жыцці)
- маляванне мандал каляровым пяском
- лепка пластылінам ды інш.

Курс складаецца з 5 заняткаў (21.07, 25.07, 28.07, 1.08, 2.08), якія маюць адбыцца ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (Незалежнасці 37а). Па аўторках з 18.30 да 21.30, у выходныя - з 13.00 да 16.00.

Удзел у цыкле заняткаў па арт-тэрапіі - платны. Дзеля агульнага камфорта колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 (33) 3035960


Пра аўтарку курса:

Базелюк Аляксандра – псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, арт-тэрапеўт, коўч, бізнэз-кансультант і трэнер па пытаннях працы з персаналам і кліентамі.

Адукацыя:
Маскоўскі Інстытут Гештальта і Псіхадрамы
Харкаўскі Нацыянальны Педагагічны Універсітэт імя Г.С.Скаварады па спецыяльнасці “практычны педагог”.

Аляксандра крыху пра сябе:
Пасля сканчэння інстытуту працавала навуковай супрацоўніцай у інстытуце прыкладной псіхалогіі. Мая працоўная дзейнасць адразу пачалася з практычных рашэнняў у бізнэсе: псіхалагічны аналіз узаемадзеяння ў калектыве, вывучэнне і карэкцыя карпаратыўнай культуры, матывацыі персанала, адметнасці камунікавання з кліентамі.
На пэўным этапе я прыйшла да разумення, што хачу лекаваць душы больш, чым лекаваць бізнэс. Так паўстала далейшая адукацыя гештальт-тэрапеўта, арт-тэрапеўта, новае дыханне ў працы, тэрапеўтычныя сесіі і трэнінгі. Навучаючыся арт-тэрапіі, я асабліва яскрава адчула на сябе, што мастацтва насамрэч можа быць моцнымі лекамі, асабліва ў межах “тут і цяпер”. Гэтак узнікла жаданне дзяліцца сілай мастацтва, сілай моманту, з іншымі людзьмі. Бо калі-нікалі найменшы штрых у малюнку або нота ў музыцы, дробнае пытанне самой сабе ў пэўным моманце можа падказаць абсалютна новае бачанне сябе і сваіх праблем.
Менавіта таму, у сваёй працы, лічу важным і паслугуюся такімі прынцыпамі:
- тут і цяпер
- татальнае прыняццё індывідуальнасцяў
- стварэнне атмасферы для вольнага самавыяўлення
- "шукаю ключы да кожнай душы, не ўзламываю дзверы"
- творчы падыход да вырашэння патрэбаў
- скарыстанне мікса тэхнік гештальт-падыходу, арт-тэрапіі і цялеснаарыентаванай тэрапіі