Выставки

Аpple смак (6+)

27 июля 2017 - 9 августа 2017

Дворец искусств

Минск, ул. Козлова, 3

Справки: тут.

Вход: 3 руб.

Аpple смак (6+)

27 ліпеня 2017 года а 18-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі
Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца
адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта “Аpple смак”. Выстава
прымеркавана да свята “Яблычны Спас”.

У праекце прымаюць удзел мастакі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расійскай
Федэрацыі, Літвы, Эстоніі, Балгарыі, Чэхіі, Румыніі, Ірландыі.

Яблык у творчасці мастакоў розных часоў і пакаленняў з’яўляўся сімвалам
натхнення і жыццёвай моцы. Гісторыя хрысціянства пачынаецца з біблейскага
расповяду пра Адама і Еву, дзе яблык – галоўны аб’ект разладу. З гэтым сімвалам
звязана і праваслаўнае свята Яблычны Спас, якое штогод адзначаецца ў сярэдзіне
жніўня. Гэтае свята ў народным календары з’яўляецца святам першага ўраджаю.
Акрамя таго, вядома, што ў гэты дзень па народным календары заканчваецца лета
і надыходзіць восень. І пасля гэтага ночы становяцца халоднымі і пачынаецца пара
збору ўраджаю. Так і аўтары збіраюць свой творчы патэнцыял і раскрываюць
мастацкі вобраз сімвала ўраджаю – яблыка ў сваіх творах.

Тэрмін правядзенне выставы: з 27 ліпеня па 9 жніўня 2017 года, штодзень з 11.00
да 19.00, апрача панядзелка.

Тэлефоны для даведак: +375 17 288 15 49, +375 17 290 60 10 – Палац мастацтва +375 17 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў. Куратар і каардынатар праекта – Глеб Анатольевіч Отчык, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў +375 29 362 33 83, +375 29 630 12 89.

Фото:  Holly Mindrup