Кино

Кінапаказ «Мае суседзі Ямада»

9 ноября 2013

Цэх

Минск, ул. Октябрьская, 16

Мультыплікацыйная камедыя ў арыгінальным эскізным стылі пра самую звычайную японскую сям’ю Ямада. Мяккія крэслы, новы гук і гарбата.

Кінапаказ «Мае суседзі Ямада»

У нашым кінаклюбе — час сямейнага кіно!

«Мае суседзі Ямада» ад студыі «Джыблі» і Ісао Такахаты чакае вас у суботу, 9 лістапада, а 19:00.

Мультыплікацыйная камедыя пра самую звычайную японскую сям’ю Ямада. Адзіная прыгода, якую яны маюць – уласна сямейнае жыццё, але гэтага цалкам хапае! Выдатнае сямейнае анімэ, што было выканана ў арыгінальным эскізным стылі. Дзякуючы яму вы даведаецеся шмат новага пра штодзённае жыццё простых японцаў і пасмеяцеся разам з ладнай сям’ёй Ямада.

Кошт — 25 000 дарослым, 20 000 навучэнцам.

Таму, хто даўно ужо не наведваў нас, паведамляем, што ў нас з’явілася вялікая колькасць мягкіх крэслаў (так! нарэшце) + каля 10 крэслаў-мяхоў, а таксама новыя калонкі, што забяспечвае камфорт пры праглядзе з усіх бакоў!
Так што смела прыходзьце і бярыце з сабой сяброў!